У Фінляндыі на памежніцу напаў мядзведзь. Ёй, каб уратавацца, прыйшлося прыкінуцца мёртвай
Здарэнне адбылося ў мінулую пятніцу. Эрыка Янкя — сябра нацыянальнай зборнай па біятлоне. Але яна таксама служыць і памежніцай.
Эрыка здзяйсняла прабежу ў слухаўках, калі пабачыла за 10 метраў ад сябе вялікага мядзведзя. Жывёла стала набліжацца да яе, і дзяўчына ўпала тварам у зямлю ды прыкінулася мёртвай.
«Я адчувала, як мядзведзь абнюхвае мае шчыкалаткі і ступні. Я нават паспела падумаць: няўжо гэта канец?» — расказала Эрыка журналістам.
Але затым мядзведзь адышоў ад спартсменкі і пайшоў у лес.
«Учорашняя сустрэча на прыродзе, безумоўна, пакіне адбітак надоўга, а адчуваць страх перад моцнай ці, я мяркую, немінучай смерцю — гэта тое, да чаго вы не можаце падрыхтавацца. Аднак фізічна, на шчасце, усё ў парадку, і я не атрымала ніякіх траўмаў у выніку гэтай сітуацыі. У мяне проста не хапае слоў, але я ўдзячная за тыя ўрокі, якія я засвоіла пра тое, як выходзіць на прыроду і знаёміцца з жывёламі», — напісала Эрыка Янкя ў інстаграме.
Каментары
Это понятно, что даже при таких условиях ваши шансы будут 50 на 50. Но зная, что в лесу водятся медведи, а тебе надо регулярно его пересекать, другого выхода, кроме как вооружаться, я не вижу. Хотя американцы огромные баллоны с перцовкой, размером с огнетушитель, используют. На вкус и цвет...