У Асіповічах мужчына выпаў з акна пяціпавярховіка, піша БелТА са спасылкаю на МНС. З траўмамі ён быў шпіталізаваны.
«17 жніўня ў 21:31 паступіла паведамленне аб падзенні мужчыны на казырок крамы на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вул.Сумчанкі. Ратавальнікі знайшлі на брылі магазіна мужчыну, ён знаходзіўся ў прытомнасці. Са слоў відавочцаў, мужчына выпаў з акна», — расказалі ў ведамстве.
Работнікі МНС на насілках праз акно кватэры другога паверха вынеслі мужчыну з пад’езда і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.
Пацярпелы жыхар Баранавічаў 1987 года нараджэння шпіталізаваны. Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.
Каментары