Сёння — заключны для беларусаў дзень на Алімпіядзе. Але ён можа прынесці некалькі медалёў
За кім сачыць у суботу?
Веславанне на байдарцы і каноэ, вольная барацьба і цяжкая атлетыка.
Беларусы традыцыйна моцна выступаюць у веславанні. Яўген Залаты ў мінулую суботу бліскуча выйграў срэбра ў акадэмічным веславанні.
Сёння барацьбу працягнуць Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна, але для пачатку ім трэба прабіцца ў фінал з паўфінальных заездаў.
У 11:20 пачнуцца паўфіналы ў байдарках-адзіночках на 1000 метраў (Уладзіслаў Кравец). У 12:40 пройдуць паўфіналы каноэ-адзіночак на 200 метраў (Юлія Трушкіна).
Фіналы пачнуцца ў 14:20 (мужчыны) і 14:50 (жанчыны).
У 12:30 выйдзе на памост наш цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (вага 102 кг). Учора Сюзана Валадзько заняла 4-е месца.
Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольная барацьба) атрымаў шанец пазмагацца за бронзу. Учора Магамедхабіб прайграў ужо ў першым раўндзе ўзбеку Разамбеку Жамалаву, але той дабраўся да фіналу, і прадстаўнік Беларусі атрымаў шанец змагацца за медаль у так званай бронзавай сетцы.
За бронзу Кадзімагамедаў пазмагаецца з расіянінам Таймуразам Салказанавым, які выступае за Славакію.
Схватка пройдзе ў 20:30.
Беларусы на Алімпіяды ў Парыжы заваявалі пакуль тры медалі пры маленькай дэлегацыі ў 17 чалавек. Гэта золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і срэбра Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).
Каментары