Спорт22

Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе

Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызёрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сіднэі Юлія Раскіна такі дабілася залатога трыумфу, але гэтым разам не як спартсменка, а трэнерка. Алімпійскай чэмпіёнкай у Парыжы стала яе выхаванка Дар'я Варфаламееў, якая выступае за Германію. 

Шчаслівая Юлія Раскіна (справа) побач з Дар'яй Варфаламееў. Фота: Marcus Brandt/picture alliance via Getty Images

Юлія Раскіна працуе ў Германіі з 2015 года, і там трэніруе эмігрантак з Расіі Маргарыту Коласаву і Дарʼю Варфаламееву (паколькі ў нямецкай мове ў прозвішчаў няма роду, то выступаюць яны з прозвішчамі мужчынскага роду — Коласаў і Варфаламееў).

17-гадовая Варфаламееў была перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы відавочнай фаварыткай, тым больш што на іх не было расіянак, якія ў гэтым відзе спорту заўсёды задаюць тон. Пасля кваліфікацыі, праўда, дзяўчына была толькі другой, але ў фінале выступіла выдатна і апярэдзіла галоўную суперніцу Барану Калейн.

Маргарыта Коласаў засталася на крыўдным чацвёртым месцы, прапусціўшы наперад яшчэ і італьянку Сафію Рафаэлі.

Юлія Раскіна ў 2022 годзе, калі Варфаламееў выйграла ажно 5 медалёў на чэмпіянаце свету, стала нямецкай трэнеркай года. Сёлета, відаць, яна таксама зможа на гэты ганаровы тытул прэтэндаваць. 

У 2020 годзе Раскіна, дарэчы, публічна выступіла супраць гвалту і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары2

  • Цойс
    09.08.2024
    Па-мойму гімнастыку Коласаў трэніруе іншая Раскіна, а менавіта – Наталля.
  • Гонар і павага!
    09.08.2024
    Могуць жа беларускі захаваць сумленне і дасягнуць выдатных прафесійных вынікаў! Але, нажаль, не ў Беларусі...

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →