Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за «жэст добрай волі» з памілаваннем немца Рыка Крыгера. Апошні, прысуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання, быў уключаны ў спіс зняволеных, якіх сёння абмянялі на важных для Пуціна людзей, што знаходзіліся ў турмах у краінах Захаду.
Афіцыйна Крэмль паведаміў, што Пуцін памілаваў 13 зняволеных
- Уілана Пола Нікаласа,
- Ліка Кевіна Віктаравіча,
- Гершковіча Эвана,
- Вароніна Дэмуры Ільіча,
- Кара-Мурзу Уладзіміра Віктаравіча,
- Курмашаву Алсу Хамідаўну,
- Чанышаву Лілію Айратаўну,
- Астаніна Вадзіма Валер'евіча,
- Фадзееву Ксенію Уладзіславаўну,
- Скачыленка Аляксандру Юр'еўну,
- Яшына Іллю Валер'евіча,
- Піваварава Андрэя Сяргеевіча,
- Арлова Алега Пятровіча.
Абмен зняволенымі адбыўся сёння, 1 жніўня, у аэрапорце турэцкай сталіцы Анкары. У ім удзельнічалі 26 чалавек — 24 дарослых і двое дзяцей.
Каментары
Мэта - абмен на забойцу ў пагонах Красікава .
То што адбылося гэта вельмі небяспечны прэцындэнт . Лукашэнка далей будзе браць закладнікаў і пад пагрозай іх забойства будзе патрабаваць выдаць палітычных уцекачоў і адмяніць санкцыі.