Першаму пацыенту ў свеце ўжывілі цалкам механічнае сэрца
Яно выраблена з тытану і дазваляе чалавеку паўнавартасна займацца спортам.
Навукоўцы з Тэхаскага інстытута сэрца (THI) сумесна з амерыканскай біятэх-кампаніяй BiVACOR правялі першую ў гісторыі аперацыю па перасадцы пацыенту цалкам механічнага сэрца. Пра гэта напісана на афіцыйным сайце самога інстытута.
«Прылада ўяўляе сабой тытанавую ротарную помпу з магнітнай левітацыяй, якая перапампоўвае кроў і замяняе абодва жалудачкі сапраўднага сэрца. Прылада важыць мала, амаль не зношваецца і дазваляе пацыенту займацца спортам», — адзначаюць навукоўцы з Тэхаскага інстытута сэрца (THI).
Па словах даследчыкаў, новае механічнае сэрца з'яўляецца толькі часовай мерай для пацыентаў з тэрмінальнай стадыяй сардэчнай недастатковасці, якім трэба больш часу на пошук прыдатнага донарскага сэрца.
У шматлікіх пацыентаў няма часу на чаканне новага сэрца, што можа каштаваць ім жыцця, таму і быў прыдуманы праект штучнага сэрца, падагульнілі навукоўцы.
Каментары