Здароўе44

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі

Інавацыйную тэхналогію ўжо пачалі выпрабоўваць на людзях.

Сузаснавальнік кампаніі Endiatx Алекс Любке прэзентуе рабатызаваную таблетку PillBot. Фота: Endiatx / New Atlas

Амерыканская кампанія Endiatx распачала клінічныя выпрабаванні свайго інавацыйнага мікраробата PillBot, які цалкам замяняе стандартную працэдуру гастраскапіі з глытаннем зонда, паведамляе партал New Atlas.

«PillBot мае форму звычайнай таблеткі і пры прыёме ўсярэдзіну дазваляе лекару дыстанцыйна пры дапамозе звычайнага смартфона даследаваць страўнікава-кішачны тракт пацыента без усялякай анестэзіі. 

Пацыенту не прыйдзецца глытаць зонд, сутыкаючыся з болем, дыскамфортам і рызыкай траўмавання ўнутраных органаў», — заявілі прадстаўнікі кампаніі Endiatx падчас дэманстрацыі магчымасцяў прадукту.

У кампаніі дадалі, што PillBot дазволіць праводзіць працэдуру гастраскапіі як у кабінеце ў лекара, так і ў камфортных хатніх умовах без неабходнасці наведваць бальніцу. 

У будучыні кампанія плануе пашырыць функцыянальнасць мікраробата, дадаўшы яму магчымасць спыняць унутраныя крывацёкі, збіраць узоры тканін і клетак, выдаляць паліпы і іншыя лакальныя нарасты.

Апроч іншага, Endiatx імкнецца стварыць мноства медыцынскіх мікраробатаў памерам з рысавае зярнятка, якія на рэгулярнай аснове будуць маніторыць стан чалавека і своечасова выконваць складаныя аперацыі, пакуль пацыент займаецца штодзённымі справамі, падкрэслілі ў кампаніі.

Каментары4

  • Ну хз
    06.07.2024
    Ну хз, 1 минуту дискомфорта можно и потерпеть, особенно если ассистентка какая-нибудь милая девушка :))))))
  • Жонцы такое прапаноўвалі шчэ 1:0
    06.07.2024
    Ёсік, а самому ўсё яшчэ слабо ?
  • Мін здароўя і WHO
    06.07.2024
    Не турбуйся, любы чытачэ, доўга шчэ прыдзецца каўтаць звычайны

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў35

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў верасні 2023 Зямля дзевяць дзён вібравала2

У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

Шнобель-2024: хто здольны дыхаць праз анус, як аддзяліць п'яных чарвякоў ад цвярозых і ці можна голуба выкарыстаць для навядзення ракет4

«Манчэстэр Сіці» прэзентаваў футбольную форму ў гонар першага альбома Oasis

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго14

Жыхар Пецярбурга памёр пасля ўкусу чалавека6

Загінуў інспектар магілёўскай абласной ДАІ. Яму было 27 гадоў1

Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць чвэрцьфінал са зборнай Беларусі4

У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў35

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Галоўнае
Усе навіны →