Грамадства6

Чаму ў Беларусі сталі выкрываць больш педафілаў? Адказвае следчы

Абгрунтоўваючы патрэбу ў хімічнай кастрацыі педафілаў, Генпракуратура далажыла, што за апошнія пяць гадоў больш за тры з паловай тысячы дзяцей у Беларусі сталі ахвярамі педафілаў. Абывацелі звяртаюць увагу, што навіны пра такія падзеі сапраўды апошнім часам сталі трапляцца часцей. Чаму так адбываецца? 

«Фігурант неаднаразова ўчыняў сэксуальныя дзеянні ў дачыненні да 13-гадовай сваячкі, калі жыў з сям'ёй дзяўчынкі ў адной кватэры. Такія факты адбываліся, нават калі бацькі дзіцяці знаходзіліся дома ў суседнім пакоі».

«29-гадовы жыхар Глыбокага не раз гвалтаваў 8-гадовую дачку сваёй сужыцелькі, калі дзяўчынка знаходзілася ў бездапаможным стане».

«11-гадовая дзяўчынка паведаміла школьнаму псіхолагу пра дамаганні блізкага сваяка. Такая ж інфармацыя была атрыманая і ў дачыненні да 15-гадовай сястры школьніцы. Устаноўлена, што жыхар райцэнтра неаднаразова ўчыняў дзеянні сэксуальнага характару і ўступаў у палавую сувязь з дзяўчынкамі».

Такія падрабязнасці апошнім часам рэгулярна ўсплываюць у дзяржаўнай прэсе. А пра тое, што не ўсплывае, народ і сам ведае і гаворыць. Так, напрыклад, Віцебская вобласць цяпер абмяркоўвае гісторыю настаўніка фізкультуры Н., які ў раённай школе развёў цэлы «гарэм» са старшакласніц, які існаваў гадамі. На мінулым тыдні настаўніка з заняткаў вывеў АМАП. 

Зрэшты, узрост сэксуальнай згоды ў Беларусі — 16 гадоў, таму не любы сэкс з навучэнцамі па законе можна лічыць педафіліяй. 

Педафілія адносіцца да высокалатэнтных злачынстваў — тых, што ў рэальнасці адбываецца больш, чым фіксуецца на паперы, таму што вынікам не становіцца нешта відавочнае. Так, рабаўніцтва ламбарда ці забойства наўрад ці схаваеш, а вось педафілію — лёгка.

Ахвяра педафіліі вонкава не адрозніваецца ад аднагодкаў, а пра ўчынены акт злачынства над дзіцём звычайна дарослым становіцца вядома толькі выпадкова і, часцей за ўсё, не адразу. 

Часта даказаць віну меркаванага педафіла складана, таму што біялагічныя сляды злачынцы, калі ён іх і пакінуў, доўга не захоўваюцца.

А гэта асноўны доказ, без яго атрымліваецца сітуацыя слова супраць слова, што, у сваю чаргу, робіць такія справы «нелюбімымі» і ў следчых з міліцыяй. 

Бываюць сітуацыі і вельмі заблытаныя. Так, у гісторыі Беларусі была гучная справа Д., якому падабаліся маленькія хлопчыкі. Але быў нюанс — педафіл Д. змушаў хлопчыкаў да аральнага кантакту, слядоў не заставалася. Ад паказанняў ахвяры адмаўляліся, бо баяліся. А ранейшыя ахвяры, якія ўжо выраслі і мелі ўласныя сем'і, прамым тэкстам адпраўлялі следчых, якія прасілі ўспомніць пра адносіны з Д. У выніку Д. прыйшлося змясціць у СІЗА па эканамічным артыкуле, а ўжо калі ён быў там, некаторыя з ахвяр перасталі баяцца і далі паказанні. 

Але гэтая гісторыя толькі адлюстроўвае цяжкасць расследавання такіх злачынстваў, дзе ахвяр было больш чым дастаткова, а жаданне органаў пасадзіць педафіла вялізным. Тую справу, дарэчы, вёў цяпер ужо палітвязень, а тады следчы Яўген Юшкевіч. 

Як жа звычайна атрымліваюць інфармацыю пра сэксуальныя злачынствы супраць непаўналетніх і што змянілася цяпер? 

«Раней працавалі толькі па заявах з дастатковай доказнай базай, а таксама атрымлівалі трохі інфармацыі ад гінеколагаў», — кажа «Нашай Ніве» адзін са следчых па такіх справах.

«Цяпер, на маю думку, смеласць органаў у палітычным рэпрэсаванні беларусаў дае нечаканыя эфекты ў расследаванні сапраўднага крыміналу. І значэнне мае большы, чым раней, распаўсюд мабільных тэлефонаў, а таксама пашыранасць сацсетак.

Раней, калі з'яўляліся нейкія падазрэнні, у чалавека, напрыклад, не маглі правесці нармальны вобшук, залезці ў дэвайсы, бо там паролі, або проста няма санкцыі на канфіскацыю тэхнікі. Зараз гэта працуе прыкладна так: настаўнік нешта такое пачуў ад дзіцяці і паведаміў у міліцыю. Падазраванага адразу затрымалі і забралі ў яго дэвайсы, паролі выбілі. І там адкрываецца паралельны сусвет: відэазапісы з дзецьмі, зробленыя самім падазраваным, або сцягнутыя для прагляду.

Гэта ўжо вельмі спрашчае расследаванне справы і з'яўляецца аргументам на карысць абвінавачання. Таксама змест архіваў, гісторыі браўзера, перапіскі ў сацсетках з ахвярамі, патэнцыйнымі ахвярамі ці з людзьмі гэтакіх жа сэксуальных поглядаў і фантазій. Большая актыўнасць у дакументаванні слядоў злачынства з боку педафілаў і большая актыўнасць органаў у аператыўнай рабоце — вось прычына, на маю думку, усплёску рэгістрацыі такіх выпадкаў. Гадоў 10—15 таму чалавек мог бы быць той жа самы, але ніякіх доказаў на сябе ён бы не пакінуў, бо не так актыўна карыстаўся інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі», — паведаміў наш суразмовец. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Коля
    20.06.2023
    экс-начальника отдела Витебской областной прокуратуры Александра Ильина еще в 2013 году признали виновным в создании преступной группы, изнасилованиях и сексуальной эксплуатации несовершеннолетних, их похищениях и истязаниях. Дело рассматривал Военный суд в закрытом режиме. И не зря: как следует из приговора, Ильин «поставлял» несовершеннолетних девочек своим знакомым, в том числе сотрудникам милиции, прокуратуры и КГБ. Все они остались лишь свидетелями, а сам Ильин получил только 16 лет лишения свободы.
    Где ответственность чинуш? Ее нет и не будет.Законы в РБ не работают.
  • mikola
    20.06.2023
    usiudy *jany* pavylezali...
  • Жмяк
    20.06.2023
    НН: публікуе кожныя тры дні нешта пра жудасных педафілаў.
    Таксама НН: "Чамусці мы заўважылі рост публікацый... Неяк дзіуна, а чаму? Спытаемся у следчых..."
    Следчы: "ну, проста зараз ня трэба нічога даказваць, таму так шмат педафілаў...."
    Чытачы: "ну, а можа і добра, што часам не да законаў?"....

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ2

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ2

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Галоўнае
Усе навіны →