Грамадства5

Судзяць 50-гадовага настаўніка са Светлагорска. Сярод артыкулаў — згвалтаванне падлетка і стварэнне порна

Пры гэтым у мужчыны ёсць жонка і дзве дачкі. Яму пагражае да дваццаці гадоў калоніі.

Леанід Савіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Імя Леаніда Савіча са Светлагорска з'явілася ў раскладзе судоў. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», мужчыну 50 гадоў. У яго ёсць жонка і дзве дачкі, адна з якіх паўналетняя.

Савіч працаваў настаўнікам у Светлагорскай школе №12, выкладаў інфарматыку. У 2014-м ён нават уваходзіў (PDF) у выбарчую камісію ў школе, у якой працаваў.

Ягоныя навучэнцы ўдзельнічалі ў алімпіядах па інфарматыцы на рэспубліканскім узроўні, на сайце школы ён узгадваецца як адзін з найлепшых настаўнікаў.

Таксама мужчына быў дзіцячым трэнерам па таэквандо. Ягоныя гадаванцы паказвалі добрыя рэзультаты, а пра Леаніда часта пісала мясцовая прэса.

Леанід з гадаванцамі на турніры па таэквандо. Фота: svetlik.net

Згодна з прэс-рэлізам МУС, мужчыну затрымалі напрыканцы кастрычніка 2023-га. Пасля затрымання яму спачатку далі штраф за непадпарадкаванне міліцыянтам.

Прадстаўнікі МУС казалі, што ўскрылі як мінімум чатыры ахвяры мужчыны ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў з 2018 года. Аднойчы ён запрасіў дваіх хлопчыкаў на «ўпіску», пераспаў з адным з іх і зняў гэта на смартфон. Таксама ён дасылаў хлопчыкам фота свайго пеніса.

Перапіска Леаніда з адной з ахвяраў. Скрыншот з прэс-рэліза МУС

Тады гаворка шла толькі пра артыкул 168 КК, «палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характара з асобай, што не дасягнула 16-годдзя» і артыкул 343-1, «стварэнне порна з непаўнагадовымі».

Цяпер да іх дадаліся артыкул 167 КК, прычым яго другая частка — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах заведама непаўналетняга, а таксама «распусныя дзянні» (ч. 1 арт. 169 КК). 

Леанід разам з адной са сваіх ахвяраў. Фота з прэс-рэліза МУС

Суд над Савічам пачнецца 7 чэрвеня ў судзе Светлагорскага раёна. Па суме прысудаў былому настаўніку пагражае да 20 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Пан Усялян
    05.06.2024
    Прачысцяць трубы на зоне, светлагорскаму аматаору вострых учуццяў
  • фу
    06.06.2024
    Какая мерзость.
  • Скрепец
    06.06.2024
    Не верю. В СССРае секса нет.

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ2

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ2

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Галоўнае
Усе навіны →