Цягнікі будуць штодзённымі.
З чацвярга Расійская чыгунка сумесна з Беларускай чыгункай запусціць прыгранічныя прыгарадныя цягнікі Смаленск — Асінаўка, Асінаўка — Орша, Смаленск — Заольша, Заольша — Віцебск, паведаміла прэс-служба БЧ.
Цягнікі будуць штодзённымі. У злучэнні Смаленск — Асінаўка — Смаленск і Смаленск — Заольша — Смаленск будуць ездзіць расійскія саставы, а ў злучэнні Орша — Асінаўка — Орша і Віцебск — Заольша — Віцебск запусцяць беларускія цягнікі.
З'яўленне электрычак паміж Смаленскам і Віцебскам, а таксама Смаленскам і Оршай анансавалі яшчэ ў ліпені.
У БЧ адзначылі, што на тэрыторыі Расіі афармляць праезд у цягніках будуць у дарозе раз'язныя кантралёры-касіры за наяўны і безнаяўны разлік у расійскіх рублях. Пасажырам трэба прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць асобу грамадзяніна Беларусі ці Расіі.
З чэрвеня праз 10 гадоў адноўлены чыгуначныя зносіны па прыгарадным маршруце паміж расійскімі Вялікімі Лукамі ў Пскоўскай вобласці і беларускай вёскай Алешча ў Полацкім раёне.
Каментары