Грамадства2222

«У Гданьску слабенькая культура». Беларусы адкрылі ў гэтым горадзе кальянную, але бізнэс не пайшоў

Беларусы прадаюць кальянную ў Гданьску, якую адкрылі ў 2022 годзе. Пасля продажу яны плануюць вярнуцца дадому. Гісторыяй аднаго эмігранцкага бізнэсу падзяліўся чытач выдання Most, які хацеў набыць установу, але не паспеў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: burobiz.ru

Ва ўладальнікаў кальяннай быў падобны бізнэс у Беларусі, але яны яго прадалі і паспрабавалі адкрыць нешта падобнае ў Польшчы.

Кальянная знаходзіцца ў цэнтры Гданьска на пешаходнай вуліцы. Плошча бара — 160 метраў. 90% кліентаў — выхадцы з Беларусі і Украіны.

«Уклалі ў кальянную 130 тысяч даляраў, столькі ж прасілі і за продаж, — расказвае чытач Most, які зацікавіўся аб'явай аб продажы. — Уладальнік сказаў, што бізнэс у яго слабенька пайшоў у Польшчы ў параўнанні з Беларуссю. Пяць гадоў таму з такім самым бізнэсам яны стартавалі на радзіме. Тады ўклалі 85 тысяч даляраў».

За 1,5 года працы бара ў Гданьску адбіць свае грошы беларусы не здолелі. Аб'ява пра продаж кальяннай была выкладзеная на польскіх сайтах.

«Мяне зацікавіў бізнэс. Але ўладальнік сказаў, што цікавасць была ў многіх, але ў выніку вырашылі пытанне па-іншаму. Прыйшлі не па аб'яве і дамовіліся пра куплю. Дакладную суму здзелкі не назваў».

У размове з уладальнікам бара беларусы параілі іншым не адкрываць кальянныя ў Гданьску.

«Сказалі, што палякі не кураць. І калі адкрыць кальянную ў Польшчы, то лепш выбіраць Варшаву, дзе жыве шмат выхадцаў з краін СНД. У Гданьску слабенькая культура. І пры адкрыцці бізнэсу ў гэтым горадзе лепш рабіць акцэнт на ежу.

Уладальнікі шкадуюць, што не адбілі свае грошы і страцілі 1,5 года жыцця ў Польшчы. Але для іх гэта вопыт у першую чаргу. Цяпер яны плануюць вярнуцца ў Беларусь і зноў заняцца там бізнэсам».

Каментары22

  • Мх
    29.07.2024
    "Слабенькая культура", няма столькі польскіх бурацін з грашыма, якія паляць. У Беларусі там спецыфічны кантыгент "залатая моладзь", з чыноўніцка-мянтоўскім ухілам.
  • Нарадзіўся я літвінам
    29.07.2024
    У Польшчы выдатна ўсе з культурай, яна эўрапейская, а кальяны - азіяччына, таму і нецікава.
  • Беларус
    29.07.2024
    "Дурачок, на табе значок, за такі аналіз польскай культуры". Гэта агульная тэндэнцыя ў свеце - не паліць і не бухаць. Ніхто не абавязаны труціцца каб замшэлыя "бізнесмены" набівалі сабе кішэні. едзьце, "бізнесмены", папутнага ветру ў гарбатыя спіны. Лягчэй дыхаць будзе без такіх "бізнесменаў".

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Усе навіны →
Усе навіны

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?36

ЕС узмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю і Расіяй

Мінчук паставіў у спальні былой жонкі схаваную камеру і пераслаў інтымныя відэа яе родным і сябрам2

Даляр апусціўся за планку 3,3 рубля

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У Гомелі з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход. Што гэта такое?

«Злятаў на Балі — зрабіў усё, што трэба». Як рэлаканты ездзяць на лячэнне ў іншыя краіны4

У касцёле ў Францыі знайшлі даўно страчаную карціну Батычэлі1

Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Галоўнае
Усе навіны →