Грамадства11

Суд у Маскве завочна арыштаваў беларускага добраахвотніка, узятага ў палон два гады таму

Разам з ім арыштаваны яшчэ адзін добраахвотнік.

Ян Дзюрбейка. Фота: сацсеткі

Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў узятага ў палон у чэрвені 2022 года байца палка Кастуся Каліноўскага Яна Дзюрбейку («Тромблі»), стала вядома «Медыязоне».

У той жа дзень быў завочна арыштаваны Аляксандр Думбляўскас («Тунгус»). Іх абвінавачваюць па артыкуле аб наёмніцтве (частка 3 артыкула 359 КК РФ).

Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне аказаўся Сяргей Дзёгцеў.

Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі цяпер, невядома.

Аляксандра Думбляўскаса ў 2021 годзе эвакуявалі з Беларусі пасля 11 месяцаў у СІЗА. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён далучыўся да палка Каліноўскага.

Каментары1

  • Андрусь
    29.07.2024
    Ці можа гэта сведчыць пра тое, што Тромблі жывы? Больш за два гады поўнай невядомасці і раптам арышт у Маскве. Якім тут бокам Тунгус? Ён жа не ў палоне. І чаму тады Кляшча разам з Тромблі не арыштавалі, яны ж разам у палон трапілі і потым рашысты з імі абодвума відэа запісвалі. Нешта муцяць маскалі. Можа такім чынам спрабуюць схаваць смерць ад катаванняў? Потым абвесцяць, што памёр ад сярдэчнага прыступу ці нешта такое.

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →