Свет22

Пуцін пагражае адказаць на размяшчэнне амерыканскіх ракет у Германіі

ЗША ў 2026 годзе плануюць прыступіць да размяшчэння ў Германіі дальнабойных ударных сістэм. Уладзімір Пуцін, выступаючы на галоўным парадзе Вайскова-марскога флоту Расіі ў Санкт-Пецярбургу, пракаментаваў гэтыя планы.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Images 

Пуцін заявіў, што калі ЗША размесцяць у Германіі высокадакладныя ракетныя комплексы, то Расія можа адмовіцца ад мараторыя на разгортванне ракет сярэдняй і малой далёкасці, здольных несці ядзерныя боегалоўкі. Ён параўнаў сітуацыю з часамі халоднай вайны.

«Сёння распрацоўка шэрагу такіх сістэм знаходзіцца ў нас на завяршальнай стадыі. Будзем прымаць люстраныя меры па іх разгортванні з улікам дзеянняў ЗША і іх сатэлітаў у Еўропе і іншых рэгіёнах свету», — прывяло словы Пуціна агенцтва «Інтэрфакс».

Ён дадаў, што, калі амерыканскія ракеты будуць у Германіі, то ў зоне іх дасяжнасці апынуцца важныя расійскія аб'екты дзяржаўнага і вайсковага кіравання.

Каментары2

  • 28.07.2024
    Дулю ў кішені зробіць )
  • Без цара ў галаве
    28.07.2024
    Пра якую "халодную вайну" вярзе гэты савецкі ботэксны кагэбэшнік?

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

Усе навіны →
Усе навіны

«Злятаў на Балі — зрабіў усё, што трэба». Як рэлаканты ездзяць на лячэнне ў іншыя краіны4

У касцёле ў Францыі знайшлі даўно страчаную карціну Батычэлі1

Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні4

Музыка Аляксандр Памідораў захварэў — і просіць дапамогі8

Гомельскаму правакатару Катлярову далі паўтара года калоніі1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла Трэці статут ВКЛ10

Памёр Вячаслаў Харанека1

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў17

Мінадукацыі: Школьнікам дадуць магчымасць пераздаць ЦЭ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш

Галоўнае
Усе навіны →