Свет33

Сэкс-вымагальніцтва: інстаграм выдаліў дзясяткі тысяч уліковых запісаў

Meta правяла маштабную кампанію супраць нігерыйскіх махляроў, звязаных з групай Yahoo Boys.

24 ліпеня кампанія Meta абвясціла аб тым, што выдаліла каля 63 тысяч уліковых запісаў інстаграма ў Нігерыі, якія спрабавалі выкарыстоўваць махлярскія схемы фінансавага сэкс-шантажу. Сярод выдаленых — скаардынаваная сетка з прыкладна 2500 акаўнтаў, якую спецыялісты кампаніі звязалі з групай з прыкладна 20 чалавек, якія ў першую чаргу былі нацэленыя на дарослых мужчын у ЗША.

Акрамя гэтага, як паведаміла кампанія, было выдалена 1300 уліковых запісаў, 5700 груп і 200 старонак у Facebook. Яны выкарыстоўваліся для арганізацыі, вярбоўкі і навучання новых махляроў. Сярод прапаноў, напрыклад, скрыпты і інструкцыі, якія можна выкарыстаць для ашуканства людзей, ці спасылкі на калекцыі фотаздымкаў для запаўнення фэйкавых акаўнтаў.

Па меркаванні кампаніі, уліковыя запісы ў інстаграм і фэйсбуку былі звязаныя з нігерыйскай сеткай кіберзлачынцаў, вядомай як Yahoo Boys. Яе ўдзельнікі выкарыстоўваюць розныя метады вымагання. Адным з найбольш вядомых з'яўляецца сэкс-вымагальніцтва на шырокую нагу і на міжнародным узроўні.

Махляры спачатку ўступаюць у перапіску з патэнцыйнай ахвярай, а потым просяць яе падзяліцца інтымнымі фотаздымкамі. Пасля атрымання «кампраметуючай» выявы адпраўніка пачынаюць шантажаваць, пагражаючы апублічваннем здымку. Каб гэтага не адбылося, неабходна заплаціць.

Кампанія Meta адзначае, што лічыць сэкс-вымагальніцтва жахлівым злачынствам, якое можа мець разбуральныя наступствы.

Фота: about.fb.com

Кампанія таксама звяртае ўвагу на распрацаваныя яе спецыялістамі новыя позначкі, якімі мецяць патэнцыйна небяспечныя акаўнты, і прапануюць крокі, каб перашкодзіць ім знаходзіць карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з імі.

Акрамя гэтага, Meta пачала тэставаць новую функцыю абароны ад аголенасці ў інстаграме. Яна будзе аўтаматычна размываць выявы з такім зместам, а таксама папярэджваць карыстальнікаў пра магчымыя наступствы пры адпраўцы далікатных выяў і накіроўваць да парадаў і рэсурсаў па бяспецы.

Фота: about.fb.com

Разам з тым Meta звяртае ўвагу на тое, што пераважная колькасць выдаленых уліковых запісаў была арыентаваная на дарослых. Пры гэтым большасць спроб вымагальніцтва з дапамогай гэтых акаўнтаў поспеху не мела.

Каментары3

  • Піянэрская газэта "Зорька"
    25.07.2024
    Я - бяспечны інтэрнэт.
  • Ўнук Пазьняка
    25.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Meta
    25.07.2024
    Даўно турбуемся пра выдаленьне небяспечнае інфармацыі. Напрыклад, чатэры гады таму такой інфармацыяй была пра ляптоп Байдэна Малога

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага18

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк21

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць