Грамадства44

Ва ўнутраных войскаў заўважылі захоплены ўкраінскі бронеаўтамабіль. Як ён мог трапіць у Беларусь?

Бронемашына «Казак-5» трапіла на фота з баявога зладжвання спецназа «Віцязь», піша партал mil.in.ua.

Фота: Унутраныя войскі

Фота з украінскім бронеаўтамабілем апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал унутраных войскаў. На здымку спецназаўцы пазіруюць на фоне бронемашыны, якую ўкраінскія журналісты ідэнтыфікавалі як «Казак-5».

Бронемашыну, верагодна, выкарыстоўвае навучальны цэнтр падрыхтоўкі, на ўзбраенні ва ўнутраных войскаў яна не знаходзіцца. Вядома, што «Казак-5» у Беларусь ніколі не пастаўляўся.

Бронеаўтамабіль мог трапіць у краіну разам з адступаўшымі з Кіеўскай вобласці ў 2022 годзе расійскімі войскамі. Яшчэ адзін варыянт: машыну маглі прывезці падраздзяленні ПВК «Вагнер», якія перадыслакаваліся ў Беларусь у 2023 годзе пасля няўдалага бунту.

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання «Казак-5» пастаўляўся ў памежную службу Украіны і ў Нацгвардыю. Армія ў той час выкарыстоўвала больш старую мадэль «Казак-2м». 

У пагранслужбе распавялі, што ў пачатку поўнамаштабнай вайны не фіксаваліся выпадкі страт альбо знішчэння машын «Казак-5» сярод падраздзяленняў пагранічнікаў.

Каментары4

  • Сымон
    24.07.2024
    Кардонавае войска таракана, здольнае ваяваць толькі супраць уласных бяззбройных грамадзян, перайшло на новы ўзровень дэманстрацыі сваёй моцы. Вельмі нагадвае сітуацыю, калі нехта атрымлівае ў падарунак ад сяброў-вандроўнікаў сувенірныя магніцікі са ўсяго свету і з годнасцю абляпляе лядоўню на сваёй кухні, нібыта ён сам там быў.
  • Дзякуем свеце за "перамогу"
    24.07.2024
    Сымон, ну але 20 год паказаў, што поў мільёны нічога не здолелі зрабіць супраць картоннага войска акрамя як разбегчыся, дзякаваць вядома трэба не людзям, людзі ўсюды людзі, дзякаваць трэба гора лідарам
  • Механік
    28.07.2024
    А дзе плануюць браць запчасткі на гэты аўтамабіль?

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімальны заробак вырасце ў Беларусі з 1 студзеня

«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →