Самалёт збілі на Пакроўскім кірунку.
Варожы самалёт знішчаны на Пакроўскім кірунку, паведаміла аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў «Хорціца».
Самалёт спрабаваў атакаваць пазіцыі ўкраінскіх воінаў у пары з іншым Су-25.
«Варта падкрэсліць, што воіны-зенітчыкі з асобнай механізаванай брыгады імя генерал-харунжага Марка Бязручкі знішчылі ў гэтым месяцы ўжо другі штурмавік Су-25», — адзначылі ў «Хорціцы».
Каментары