Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці
Прапагандысты мяркуюць, што расійскія спецслужбы перадалі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера беларускаму КДБ.
Расійскі тэлеграм-канал Readovka апублікаваў сваю версію наконт сітуацыі з грамадзянінам Германіі Рыка Крыгерам. Нагадаем, ён быў прысуджаны ў Беларусі да расстрэлу.
«У Беларусь ён трапіў, хутчэй за ўсё, дзякуючы працы спецслужбаў Расіі, якія яго злавілі і выдалі КДБ Беларусі. Справа ў тым, што праходзіў ён па артыкулах аб найміцтве, тэракце, наўмысным вывядзенні з ладу транспартнага сродку і іншым. Мяркуючы па абвінавачваннях, займаўся ён не чым іншым, як арганізацыяй дыверсій. Імаверней за ўсё — на тэрыторыі Расіі, дзесьці ў расійска-беларуска-ўкраінскім памежжы, гэта значыць у Бранскай, Гомельскай або Магілёўскай абласцях», — расказваюць сваім чытачам прапагандысты.
МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі
Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты
Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы
Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл
Каментары
Зноў гэты эўфемізм, замест адкрыта пісаць РАСЕЙСКІЯ каналы.
Не існуе ніякіх стасункаў Беларусь-ЭЗ між галавы Старэйшага Брата. Немагчыма скасаваць тое чаго не мае.
Перадалі ў РБ каб Лукашэнка " асудзіў " яго да смяротнага пакарання . Будуць спрабаваць абмяняць на тжрарыста ў пагонах Красікава які адбывае пажыццеваы тэрмін у Нямеччыне