Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты
Сёння стала вядома, што грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера прысудзілі ў Мінску да смяротнага пакарання. Ці магчыма па беларускім законе расстраляць замежніка? На пытанне адказваюць эксперты сэрвісу юрыдычнай дапамогі Legalhub.io.
Паводле юрыстаў, у Беларусі не існуе ніякіх абмежаванняў у тым, каб прымяняць смяротнае пакаранне да грамадзян іншых краін.
Ёсць пакаранні, да якіх немагчыма прысудзіць замежнікаў у нашай краіне: гэта грамадскія і папраўчыя працы, а таксама абмежаванне волі ці «хімія» — як хатняя, так і з накіраваннем. Адпаведна, замежнікі могуць атрымаць у Беларусі штраф, трапіць пад арышт ці пазбаўленне волі (у тым ліку пажыццёвае), ім могуць прысудзіць і смяротнае пакаранне.
Таксама па беларускіх законах нельга вынесці ў бок замежнікаў прысуд з адтэрміноўкай ці з умоўным пакараннем.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары