Грамадства

На аэрадроме «Мачулішчы» пачаўся рамонт узлётна-пасадачнай паласы

15 ліпеня на аэрадроме апошні раз фіксаваліся палёты самалётаў.

Карта. Беларускі Гаюн

12 ліпеня на аэрадром «Баранавічы» прыляцелі самалёты Ан-26, Іл-76 і Ту-134 50-й змяшанай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца ў Мачулішчах. А 15 ліпеня на аэрадроме «Мачулішчы» апошні раз фіксаваліся палёты самалётаў ВПС РБ. З 16 ліпеня на аэрадроме фіксуюцца толькі палёты верталётаў, піша Беларускі Гаюн.

Адсутнасць інфармацыі аб палётах самалётаў, а таксама пералёт часткі бартоў на іншы аэрадром сведчаць пра пачатак рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы (УПП). Паводле звестак спадарожнікавых здымкаў, працы пачаліся 16 ліпеня.

Колькасці закупляемых у 2024 г. матэрыялаў (пліт ПАГ-18) дастаткова будзе для замены пакрыцця на ≈ 150 метрах паласы аэрадрома «Мачулішчы». Усяго ж з 2021 па 2024 год на аэрадроме будзе заменена пакрыццё на ≈ 510 метрах УПП. Уся даўжыня УПП аэрадрома складае 3000 м.

У рэальнасці агульная даўжыня адрамантаваных участкаў УПП можа быць меншай, бо пліты ПАГ-18 ужываюцца яшчэ і для прыладжвання рулежных дарожак, стаянак для самалётаў/верталётаў і інш.

Тэрміны правядзення рамонту сапраўды не вядомыя. Можна чакаць, што працы ў Мачулішчах будуць доўжыцца не менш за месяц. Рамонт УПП выконвае зводнае падраздзяленне 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка (в/ч 20392).

У 2023 г. з-за правядзення рамонту УПП на аэрадромах таксама адбывалася часовае перамяшчэнне авіяцыі.

На аэрадроме «Мачулішчы» дыслакуецца 50-я змеяшаная авіяцыйная база ВПС РБ (в/ч 06752). На ўзбраенне авіябазы складаюцца верталёты Мі-8МТВ-5, Мі-24, Мі-35М, а таксама самалёты Ан-26, Іл-76 і Ту-134.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →