Здарэнні22

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!

Калі з’есці такую рыбу, лічынкі гельмінта з кішачніка пранікаюць у печань чалавека. І можа пачацца цыроз, які з часам перарастае ў рак.

Плотка — адна з самых распаўсюджаных рыб у нашых вадаёмах. Фота: tatfish.ru

Ва ўзорах вылаўленай у Гомельскай вобласці, на ўчастку ракі на мяжы Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў, плоткі выявілі жывыя лічынкі Opisthorchidae, паведамляе Рэчыцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Апістархоз — небяспечнае захворванне, часцей за ўсё паражае печань, радзей — падстраўнікавую залозу. Менавіта ў гэтых органах пасяляюцца лічынкі, калі чалавек з'еў заражаную рыбу. Хварэць на апістархоз можна неаднаразова, таму колькасць паразітаў у арганізме можа дасягаць 40 000 штук.

Калі не лячыцца, паразіты могуць жыць у арганізме да 30 гадоў. Пры іх вялікай колькасці ў хворага можа выяўляцца жаўтуха. Акрамя таго, паразіты вылучаюць таксіны, якія могуць выклікаць рак або цыроз печані. Зрэшты, апістархоз лечыцца лёгка, але рабіць гэта трэба пад наглядам медыкаў.

Больш за ўсё гэтых гельмінтаў у Сібіры, у басейнах Обі ды Іртыша, таму там у большасці людзей выпрацаваўся свайго роду імунітэт. Гэтыя паразіты будуць жыць у целе, а праяў не будзе. У беларусаў такога няма.

Каб абеззаразіць рыбу, трэба варыць ці смажыць яе не менш 20 хвілін. А вось вэнджанне, пасол і прасушка не забіваюць узбуджальнікаў хваробы. Раней лічылася, што можа дапамагчы вымарожванне, але высветлілася, што лічынкі гінуць толькі пры вельмі нізкіх тэмпературах.

Каментары2

  • Капец
    20.07.2024
    Цяпер бляха і піва з рыбінай не пап'еш у гэтай Беларусі. Нейкі канец свету робіцца. вайна, межы зачыняюць, а тут яшчэ і рыбе хана...
  • РыБа
    20.07.2024
    Капец, не рыбе. а рыбакам

    не блытаць попаняццях

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →