Грамадства

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

У Мінскім абласным судзе 29 ліпеня распачнецца суд над 42-гадовым Уладзімірам Баслыком. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. 

Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая, але, верагодна, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. За гэта мужчыне пагражае да 12 гадоў калоніі, піша «Вясна».

Уладзіміра абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 

Нягледзячы на тое, што суда яшчэ не было, Уладзіміра Баслыка ўжо ўнеслі ў спіс асоб, «якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта накладае на вязня дадатковыя абмежаванні ў СІЗА, у тым ліку забарону грашовых пераводаў.

Справу будзе разглядаць суддзя Анжаліка Данілава, на рахунку якой мінімум сем палітычна матываваных прысудаў.

Каментары

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў53

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі6

Якая абстаноўка на выезд з Беларусі з раніцы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →