Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым. На відэа беларус кажа, што яго затрымалі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года.
Таксама мужчына распавёў, што выходзіў на праезную частку разам з пратэстоўцамі, якія нібыта агрэсіўна рэагавалі на міліцыянтаў.
«Медыязона» знайшла профіль затрыманага ў сацсетках. Мужчыну завуць Яўген Бычко.
У якім статусе ён цяпер знаходзіцца і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць — невядома.
Каментары