Грамадства55

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём

18 ліпеня пачала працаваць забарона на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву.

Ілюстратыўнае фота

Літоўскія мытнікі раніцай 18 ліпеня павярнулі на мяжы з Беларуссю не менш за 26 машын з беларускімі нумарамі. 

У 0:00 гадзін запрацавала забарона на ўезд у Літву аўто з беларускай рэгістрацыяй. Да 16 жніўня заехаць у краіну дазволена толькі тым аўто з беларускімі нумарамі, якімі кіруе сам уладальнік. Астатніх зараз разварачваюць, піша LRT.

У пункце пропуску «Меднікі» раніцай разгарнулі каля дзясятка легкавых аўто. Прычым не пусцілі ў краіну ў тым ліку грамадзянку Літвы — яна ехала на машыне з беларускімі нумарамі.

«У нашых афіцэраў ёсць пэўныя алгарытмы, калі гэта не ўладальнік машыны. Пры супрацоўніцтве з Пагранічнай службай такія грамадзяне былі вернуты ў Беларусь.

Сярод іх была адна грамадзянка Літвы — яна ехала з беларускімі нумарамі», — распавёў начальнік пагранперахода Арунас Даўбарс.

Ён дадаў, што многія беларусы не ведалі пра забарону і спрабавалі настаяць на тым, каб іх прапусцілі. Мытнікі вярталі іх у Беларусь.

У пункце пропуску Шальчынінкай да 7 раніцы не прапусцілі 16 аўто з беларускімі нумарамі без уладальніка ў салоне.

Латвія і Эстонія таксама забаранілі ўезд для аўто з беларускай рэгістрацыяй. Польшча прапускае аўто з беларускімі нумарамі толькі пад кіраваннем уладальніка.

Каментары5

  • Freedom€
    18.07.2024
    Наступная будзе Польшча, пытанне часу. Цiснуць лукашыстаý па ýсiх франтах. Нармальныя людзi i на аýтобусе праедуць, карона з галавы не зляцiць калi па надзвычайных справах праз мяжу трэба праехаць.
  • Pavel
    18.07.2024
    Peter, і канешне тады ўсе праблемы беларусаў будуць вырашаны.

    Нібыта ў беларусаў зараз ніякіх іншых праблем няма.
  • Беларус
    18.07.2024
    Peter, пачні паважаць сябе і перастань выкарыстоўваць польскую лацінку. У нас ёсць свая беларуская лацінка.

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Расія каардынавала ў Малі акт адплаты супраць сем'яў паўстанцаў, датычных да атакі на вагнераўцаў1

У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ4

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі2

Польская студыя прыступае да стварэння новай часткі «Ведзьмара»1

Як аднавіць скуру пасля лета? Асноўныя правілы2

Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму4

У Маладзечне сілавікоў урачыста засялілі ў новыя кватэры3

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам1

Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →