Пасля перамогі ў фінале чэмпіяната Еўропы па футболе 17-гадовы гулец зборнай Іспаніі Ламін Ямаль, прызнаны найлепшым маладым гульцом Еўра-2024, запусціў жывую трансляцыю ў інстаграме з распранальні іспанцаў. За ёй сачылі пад 600 000 чалавек.
Вось толькі футбаліст-блогер па эмоцыях не разлічыў, што ў аб'ектыў трапілі ягоныя калегі, некаторыя з якіх былі напаўаголенымі ці ўвогуле голымі.
Неўзабаве відэа знікла са старонкі Ямаля, але ягоныя копіі ўжо паспелі шырока разысціся.
Lamine Yamal really had 600k people watching his IG live pic.twitter.com/l4V9Vdtpdm
Іспанія, за якую гуляе Ламін Ямаль, учора ўвечары выйграла чэмпіянат Еўропы, абыграўшы ў фінале Англію 2:1. У іспанцаў цяпер чатыры перамогі на кантынентальных першынствах (1964, 2008, 2012, 2024).
Каментары