Грамадства

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

Каталіцкі святар з Шуміліна Анджэй Юхневіч з 8 мая знаходзіцца ў зняволенні: спачатку па адміністрацыйных артыкулах, а нядаўна супраць яго завялі крымінальную справу. Вернікі з ягонай парафіі робяць усё магчымае, каб яму дапамагчы і стараюцца даведацца пра ягоны стан, піша Katolik.life.

Ксёндз Анджэй Юхневіч

Вернікам парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне дагэтуль невядома, у чым менавіта і па якім артыкуле абвінавачваюць іхняга пробашча — гэта тлумачаць таямніцай следства. У святара ёсць адвакат, але ён таксама нічога не паведамляе, паколькі вымушаны быў даць падпіску аб неразгалошванні.

Адзінае, што перадалі вернікам — святар знаходзіцца ў знясіленым стане, ён быў пазбаўлены многіх базавых чалавечых патрэбаў. Да прыкладу, толькі нядаўна яму далі магчымасць прыняць душ — пасля амаль двух месяцаў зняволення.

Парафіяне тым часам не застаюцца абыякавымі да лёсу айца Анджэя Юхневіча і робяць усё магчымае для яго як найхутчэйшага вызвалення. На кожнай святой Імшы пра гэта моляцца парафіяне, ды і акрамя гэтага выкарыстоўваюць усе даступныя метады. Так, яны пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, каб ён не адчуваў сябе ў адзіноце, імкнуцца хадайнічаць перад органамі следства і пракуратуры, каб яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

У парафіі пісалі калектыўны зварот у апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, але там адказалі, што не могуць нічым дапамагчы ў гэтай справе.

Пра дзеянні з боку афіцыйных касцёльных структур нічога пакуль не вядома — публічных малітваў, заяў, напамінкаў пра сітуацыю святара і якой-небудзь мінімальнай інфармацыі ў публічнай сферы не было.

Каментары

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →