Грамадства1515

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?

Пакуль застаецца незразумелым, праз якія каналы будзе распаўсюджвацца інфармацыя. Магчыма, што толькі праз інтэрнэт.

Фота: belsat.eu

План па рэфармаванні «Белсата» пачынае абрастаць новымі падрабязнасцямі і інтэрпрэтацыямі. Нагадаем, польскія ўлады хочуць стварыць на месцы «Белсата» новую структуру, якая будзе працаваць адначасова на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Новы праект збіраюцца запусціць 1 сакавіка 2025 года, але пэўнасці наконт таго, як ён будзе працаваць, няма.

Па словах суразмоўцы «Нашай Нівы», якая азнаёмілася з планам па рэфармаванні, вяшчанне гэтага новага славянамоўнага канала на спадарожніку прызнаецца немэтазгодным. Разам з тым плануецца знікненне канала з кабельных сетак Украіны, Літвы, Польшчы. «А дзе ён тады будзе? Там адказу няма», — адзначае суразмоўца.

На цяперашні момант «Белсат» вяшчае на тэрыторыю Беларусі са спадарожніка. Падлічыць колькасць гледачоў тэлеканала няма тэхнічнай магчымасці. Сацыялагічныя даследаванні, якія падлічылі б актуальную аўдыторыю «Белсата», у адкрытым доступе адсутнічаюць.

Апроч таго, тэлеэфір можна паглядзець на сайце «Белсата» і праз сетку каналаў у ютубе.

Тым часам супрацоўнікі «Белсата» звярнуліся да польскіх уладаў з просьбай захаваць «Белсат» і яго праекты ў рамках аднаго тэлеканала на чале з Аляксеем Дзікавіцкім.

«Мы ведаем і бачым, што зараз адбываюцца незваротныя працэсы, якія вядуць да знішчэння і ліквідацыі флагманскага польскага праекту мяккай сілы на Усходзе. Як калектыў мы не можам гэтага дапусціць. Таму мы настойліва звяртаемся да вас з просьбай прыслухацца да нашага голасу і не знішчаць Белсат!» — гаворыцца ў звароце.

Каментары15

  • Сакавік
    12.07.2024
    Дзенях няма, але вы трымайцеся
  • ФБ
    12.07.2024
    ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ
    Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць.
    Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд.
    Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў -- рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё.
    З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. -- усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць.
    7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    https://www.facebook.com/story.php?id=100041119419171&story_fbid=1237839304263372
  • Жора
    12.07.2024
    Кракадзілавы слёзы Дзікавіцкага. А не трэба было станавіцца флагманскім праектам "на ўсходзе". Трэба было заставацца беларускім праектам, а не русіфікаваць 50% этэру "вот такам" і іншай непатрэбшчынай. Тады, глядзіш, усё склалася б па-іншаму.

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»77

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў49

У Гродне скончылі рэстаўрацыю аднаго з самых вялікіх арганаў Беларусі1

Латушка: Мы выступаем за тое, каб на выбарах галасаваць супраць усіх44

Вясляр Залаты выйграў срэбра на Алімпіядзе і перадаў прывітанне Краснаполлю1

Гурт Aerosmith абвясціў, што больш не будзе гастраляваць

Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе37

Імя Аляксандр зноў набірае папулярнасць — у Мінску яно вярнулася на другое месца4

«Дактары давалі 50%, што буду на інвалідным вазку». Чым сёння жыве мадэльер Саша Варламаў14

Лукашэнка ў чыстым полі зрабіў прызначэнне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»77

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →