Аўтобусы ехалі па шашы падчас праліўнога мусоннага дажджу. Каля 3 гадзін ночы ў раёне прыкладна за 120 кіламетраў ад сталіцы краіны Катманду яны трапілі ў зону сходу апоўзня.
Паведамляецца, што, згодна з зыходнымі звесткамі рэйсаў, у адным з аўтобусаў было 24 чалавекі, у іншым — 42, аднак па шляху кіроўцы маглі ўзяць яшчэ пасажыраў. Па некаторых даных, сярод пасажыраў былі сямёра грамадзян Індыі.
На месцы крушэння праводзіцца маштабная выратавальная аперацыя. На гэты момант вядомы лёс трох чалавек: іх выратавалі з ракі мясцовыя жыхары ў аддаленні ад месца крушэння, яны дастаўленыя ў бальніцу.
Каментары