Суд у Іраку прысудзіў удаву лідара Ісламскай дзяржавы аль-Багдадзі да смяротнага пакарання
Крымінальны суд Багдада прызнаў яе вінаватай у дапамаганні экстрэмісцкай арганізацыі і прымусовым утрыманні ў няволі язідскіх жанчын.
Удава Абу Бакра аль-Багдадзі, лідара джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Ум Худайфа прысуджаная да смяротнага пакарання судом у Іраку. У матэрыялах суда яна фігуруе як Асма Махамед, але больш вядомая пад імем Ум Худайфа, піша Бі-бі-сі.
Крымінальны суд Багдада прызнаў яе вінаватай у дапамаганні экстрэмісцкай арганізацыі і прымусовым утрыманні ў няволі язідскіх жанчын.
Адвакат падсуднай пакуль ніяк не пракаментаваў смяротны прысуд Ум Хадайфе, і не ясна, ці ёсць у абароны магчымасць падаць апеляцыю.
У інтэрв'ю, якое Ум Худайфа дала Бі-бі-сі, знаходзячыся ў іракскай турме, яна прызнала, што летам 2014 года яе муж прывёў да іх у дом дзевяць язідскіх дзяўчынак і жанчын, але, па яе словах, яна не мела ніякага ўплыву на ўчынкі мужа.
На піку зверстваў «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку ад рук ісламістаў загінулі тысячы этнічных язідаў, уключаючы жанчын і дзяцей.
Некалькі ахвяр, якія выжылі ў рабстве ІД, сцвярджалі, што Умм Худайфа з'яўлялася саўдзельніцай прыгнёту язідак.
«Яна была адказная за ўсё. Яна рабіла выбар — гэтая будзе служыць ёй, тая — яе мужу, — распавяла Бі-бі-сі сястра адной з рабынь, якіх лідар ІД прывёў у свой дом. — Яна — жонка злачынцы Абу Бакр Аль-Багдадзі, і яна такая ж злачынца, як і ён».
За апошнія гады іракскія суды вынеслі сотні смяротных прысудаў і пажыццёвых тэрмінаў мужчынам і жанчынам, асуджаным за «членства ў тэрарыстычнай арганізацыі».
Каментары