Для кампаніі, якая робіць рэактары для брытанскіх атамных падводных лодак, карпаратыўную сетку зрабілі беларусы і расіяне
Некалькі гадоў таму кансалтынгавая кампанія WM Reply распрацавала абнаўленне для карпаратыўнай сеткі брытанскай кампаніі Rolls-Royce Submarines. Як пазней даведаліся брытанскія спецслужбы, у стварэнні праграмы ўдзельнічалі распрацоўшчыкі з Беларусі і Расіі, паведаміла газета The Telegraph.
Rolls-Royce Submarines вырабляе рэактары для атамных падводных лодак каралеўскіх ВМС. Каб ашчадзіць сродкі на праект, кансалтынгавая фірма WM Reply прыцягнула для выканання задачы распрацоўшчыкаў з Мінска і Томска. Пры гэтым кантракт з фірмай Rolls-Royce Submarines быў заключаны на паўмільёна фунтаў стэрлінгаў.
Праз нейкі час высветлілася, што сістэма ўключала асабістыя звесткі супрацоўнікаў Rolls-Royce Submarines і брытанскіх падводнікаў.
Кіраўніцтва WM Reply паведаміла заказчыку вясной 2021 года, што ў распрацоўцы абнаўлення ўдзельнічалі беларускія і расійскія праграмісты. Улетку 2022-га пра інцыдэнт паведамілі ў Мінабароны Вялікабрытаніі, дзе прыйшлі да высновы, што здарэнне пагражае нацыянальнай бяспецы краіны.
Зрэшты, расследаванне паказала, што інцыдэнт ніяк не паўплываў на бяспеку Вялікабрытаніі.
Rolls Royce Submarines заявіла, што карпаратыўную сетку выкарыстоўвалі толькі для адпраўкі камерцыйных паведамленняў, а доступу да сакрэтных звестак ні ў каго не было. Таксама яны падкрэслілі, што старанна правяраюць IT-бяспеку любога кадавання перад тым, як яго ўкараніць.
Цяпер Rolls-Royce Submarines спыніла супрацоўніцтва з WM Reply.
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны
У парламенце Малдовы праходзяць ператрусы. Падобна, што зноў шпіянаж
Расійскага апазіцыянера затрымалі ў Варшаве за шпіянаж
Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды
Каментары