У калоніі «Віцьба» паўтара месяца не будуць прымаць перадачы, прывезеныя ў калонію асабіста
Памяшканне, якое выкарыстоўваецца для прыёму і кантролю рэжымных перадач (вагай да 50 кг), зачыняецца на рамонт з 15 ліпеня і не будзе даступна прыкладна да канца жніўня, піша Mayday.team
Адміністрацыя калоніі №3 ужо папярэдзіла зняволеных, каб іх сваякі выкарыстоўвалі выключна паштовыя пасылкі.
Ёсць толькі адно выключэнне: у выпадку, калі тэрмін рэжымнай перадачы супадае з часам дазволенага працяглага спаткання, то перадачы можна будзе прывозіць, іх надгляд будзе адбывацца ў памяшканні для спатканняў.
Каментары