Спорт33

Карл III звярнуўся да зборнай Англіі з незвычайнай просьбай

Фота: Yui Mok/Pool Photo via AP

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе Англія — Іспанія пройдзе ў нядзелю і пачнецца а 22-й гадзіне. Пасля ўчорашняга пераможнага паўфіналу кароль Карл III звярнуўся да нацыянальнай зборнай.

«Мы з жонкай далучаемся да ўсёй нашай сям'і і перадаем Вам самыя цёплыя віншаванні з выхадам у фінал чэмпіянату Еўропы па футболе. А таксама перадаем свае найлепшыя пажаданні ў сувязі з нядзельным матчам.

Але я дазволю сабе заклікаць вас атрымаць перамогу да таго, як паўстане неабходнасць у якіх-небудзь цуда-галах на апошняй хвіліне або ў чарговай драме з пенальці, бо ўпэўнены, што ціск і сардэчны рытм усёй нацыі тады значна знізяцца! Поспехаў, Англія», — напісаў кароль у сябе ў сацсетках. 

У сваю чаргу новы прэм'ер Кір Стармер пажартаваў, што калі ва ўладзе лейбарысты, каманда ніколі не прайграе ў серыі пенальці.

Зборная Англіі ніколі не выйгравала чэмпіянат Еўропы, але аднойчы выйграла чэмпіянат свету. Было гэта ў 1966 годзе. Тады абышлося без пенальці, але краінай кіравалі лейбарысты: урад Гаральда Вільсана.

Каментары3

  • Цім
    11.07.2024
    Серыі пенальці не будзе. А сардэчны рытм англійскай нацыі супакоіцца пасля трэцяга мяча, забітага іспанцамі :)
  • іра
    11.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • го трансліт з брытанскай, а не з расейскай
    11.07.2024
    Чарльз

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?25

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Усе навіны →
Усе навіны

Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны9

Панэлька ў Мінску з-за ўрагану начыста страціла прыроднае ўпрыгожанне ФОТАФАКТ3

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць20

Аднаго з былых галоўных турэмшчыкаў Беларусі будуць судзіць разам з жонкай за ўдзел у пратэстах2

Гісторык знайшоў у Кракаве канверт, які мяняе погляд на гісторыю беларускай пошты1

Чаму Пуцін так апантаны кілерам Красікавым і быў гатовы яго мяняць нават на Навальнага?6

Кубракоў загадаў паскорыць выдачу пашпартоў. Абяцаюць працаваць кругласутачна5

Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі8

Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?25

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Галоўнае
Усе навіны →