Грамадства99

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі

Як і трое дарослых дачок.

Надзея Лапцёнак. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Надзеі Лапцёнак (Ажгірэнка) 51 год. Згодна са звесткамі, якія здабыў праект DIT дзякуючы базам «Кіберпартызанаў», родам яна з буйной вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна.

Адтуль паходзіць шмат вядомых беларусаў, напрыклад, першы рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута Міканор Ярашэвіч, якога ў 1930-я расстралялі бальшавікі, выбітны прафесар-беларусіст Аляксей Пяткевіч і першы старшыня КДБ Беларусі Эдуард Шыркоўскі.

Большую частку жыцця Надзея пражыла ў Мінску. Даволі рана пабралася шлюбам, у 19 гадоў нарадзіла першую дачку, а праз год другую.

Працавала на вельмі простых работах — памочніцай выхавальніцы ў дзіцячым садку, санітаркай у бальніцы і псіханеўралагічным інтэрнаце, у камбінаце «Вітамін», які корміць хворых, якія ляжаць у бальніцах. А ў 2004-м нарадзіла яшчэ адну дачку.

Трое дачок Надзеі ўжо дарослыя. Малодшы сын Надзеі 2010-га года нараджэння і, па звестках праваабаронцаў, мае інваліднасць.

Надзею судзілі ў снежні 2023-га. Яе абвінавачвалі ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369), «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361) і «абразе суддзі» (арт. 369). Прысуд — шэсць гадоў калоніі.

Судзіў яе Сяргей Кацар, які лічыцца адным з самых жорсткіх палітычных суддзяў Беларусі. Ён працаваў па некалькіх дзясятках палітычных крымінальных справаў, па якіх прысудзіў дзясяткі, калі не сотні, гадоў зняволення (па многіх з іх прысуды невядомыя). І яшчэ большай колькасці адміністратыўных — толькі па вядомых ён прысудзіў каля 1500 сутак арыштаў і больш за 27 тысячаў рублёў штрафаў.

Сяргей Кацар з жонкай падчас паездкі ў Санкт-Пецярбург. Фота з сацсетак Кацара

У сакавіку 2024 прайшла апеляцыя і прысуд Надзеі ўступіў у сілу. Цяпер яна ў гомельскай жаночай калоніі.

Неўзабаве яе ўнеслі ў спісак «экстрэмістаў», а пасля і «тэрарыстаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Будни
    12.07.2024
    Будни скотской фашистской страны. Хорошо выбрали себе 30 лет назад спасителя.
  • дочка Максима Дизайнера
    12.07.2024
    пажалейка ўключана на поўню

    ці яшчэ не?
  • Gorliwy Litwin
    12.07.2024
    гэта суровая і прагматычная хлебаробская этыка. Церпяць адносна нямногія (тысячы), затое астатнія (мільёны) белых русаў жывуць у міры і дружбе з Вялікай Руссю, і нават паляпшаюць дабрабыт, пастаўляючы ёй "малочку" і снарады. Не тое што гэтыя глупыя х..лы. Спытайцеся ў Шчырых Этнавясковых Маці - і ўбачыце што яны ўсе ўхваляюць гэтыя рабаванні, разбурэнні, лупцаванні і катаванні. А на свяшчэннай Волі шчырых этна-маці - ўсё Адраджэньне Белай Русі і заснаванае.

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?22

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык знайшоў у Кракаве канверт, які мяняе погляд на гісторыю беларускай пошты1

Чаму Пуцін так апантаны кілерам Красікавым і быў гатовы яго мяняць нават на Навальнага?6

Кубракоў загадаў паскорыць выдачу пашпартоў. Абяцаюць працаваць кругласутачна5

Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі8

Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута9

Айцішніка, які вярнуўся з Вільні ў Мінск, затрымалі за данаты і ўдзел у плане «Перамога»9

«Дасталі, а яна залатая». Пакупніку «Еўраопта» дорага абышлася тушка курыцы

У Мазыры пасля дажджу развалілася лесвіца, якая злучае два раёны. Год таму яе рамантавалі

На сустрэчы з Лукашэнкам у першы шэраг паставілі простую сям'ю — падпалкоўніка пагранічных войскаў і інспектарку з мытні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?22

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Галоўнае
Усе навіны →