Грамадства

У Мазыры пасля дажджу развалілася лесвіца, якая злучае два раёны. Год таму яе рамантавалі

Лесвіца на адным з пад'ёмаў у Мазыры, якая злучае вуліцы Крупскай і Нагорную, «паплыла» пасля дажджоў. Фота апублікавалі мясцовыя паблікі, заўважыў «Флагшток». 

Фота: instagram.com/mozyrforum

У абмеркаванні мясцовыя жыхары гавораць пра тое, што гэтая лесвіца злучае два даволі вялікія раёны:

«Народ карыстаецца гэтай лесвіцай амаль 40 гадоў, прычым актыўна. Тут ужо можна было б трамвай запусціць, але не да зямнога… Пры Савецкім Саюзе бюджэту хапіла, каб зрабіць людзям лесвіцу».

Аказалася, што зламаную цяпер з-за размытага грунту лесвіцу апошні раз рамантавалі менш за год таму:

«Мяркуючы па вышыні прыступак, ляпілі хутка — вось вынік».

Фота: instagram.com/mozyrforum

Сапраўды, у мазырскай раёнцы «Флагшток» знайшоў публікацыю з загалоўкам «Рамонт лесвіцы ідзе па плане». У канцы жніўня 2023 года тую ж самую лесвіцу, якая тады чарговы раз развалілася пасля залевы, папраўляў райжылкамгас.

Рамонт лесвіцы ў жніўні 2023 года. Фота: «Жыццё Палесся»

Тады паведамлялася, што «выкананыя работы па рамонце латка, які будзе збіраць усе ліўневыя воды са схілу і не даваць ім размываць катлаван».

Таксама камунальнікі абяцалі, што ўмацуюць падмурак, створаць новую апалубку і зальюць бетонам лесвічныя маршы.

Каментары

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё17

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

Пры пажары на паркоўцы ў Падмаскоўі пацярпеў беларус-перагоншчык Мікалай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё17

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Галоўнае
Усе навіны →