Свет22

Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання БРЦ

Нерыюс Рудайціс, які ўзначальваў цэнтр выдачы асабістых дакументаў Літвы (ADIC), быў адхілены з пасады пасля расследавання БРЦ пра сувязь з рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе БРЦ са спасылкаю на 15min.lt — суаўтараў расследавання. Менавіта гэта фірма стала партнёрам вырабу «пашпарта Новай Беларусі».

 Раней расследавальнікі высветлілі, што літоўская кампанія Garsų pasaulis, якая друкавала бланкі дакументаў для грамадзян Літвы і абраная для друку пашпартоў «Новай Беларусі», звязаная з фірмай GP Holographics і беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым, набліжаным да Лукашэнкі. 

Зараз праверку ў дачыненні да Garsų pasaulis вядуць адначасова Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў і Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы, піша БРЦ. 

Вынікі праверак могуць прывесці да анулявання кантракту Garsų pasaulis з літоўскім МУС. З 2014 года кампанія выйграла ўсе тры тэндары на выраб бланкаў пашпартоў у Літве, апошні з якіх быў у 2022 годзе на суму больш за 30 млн еўра. 

Па словах намесніка міністра ўнутраных спраў Літвы Агнеты Ладэк, у выпадку скасавання кантракту з Garsų pasaulis МУС разгледзіць альтэрнатыўныя варыянты друку дакументаў і ўлічыць вопыт Польшчы і Германіі, дзе пашпарты вырабляюць дзяржаўныя кампаніі.

Каментары2

  • Грэта Рыгораўна
    10.07.2024
    Хоць беларусы навядуць парадак у Вільні нарэшце.
    Гэта ж трэба было дадумацца: ідзе вайна, мігранты штурмуюць межы - а яны друкуюць галоўны дакумэнт для грамадзянаў праз гаманец Лукашэнкі! Як яшчэ ім амерыканцы нейкую зброю давяраюць.
  • Лукашэнка Стары
    10.07.2024
    Ня псуйце гадавіну. Я вам так і гэдак іншага прызначу выдаваць дазволы

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →