Грамадства22

Гендырэктар «Беларуськалія» знайшоў бяспройгрышны спосаб спадабацца Лукашэнку

Кіраўнік найбуйнейшага горназдабываючага прадпрыемства краіны за стырном камбайна прыняў удзел ва ўборачнай кампаніі, на час якой пайшоў у водпуск.

Фота: Беларуськалій

Старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга ўручыў гендырэктару «Беларуськалія» Івану Галаватаму грамату за добрасумленную працу падчас уборачнай кампаніі, піша «Спутнік».

Як расказалі на прадпрыемстве, генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты і намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Пратасеня з першых дзён жніва — у ААТ «Вырашальны» холдынга «Беларуськалій-Агра». 

«Дзелавыя касцюмы змянілі на рабочую вопратку, пасады — на камбайнера і яго памочніка», — расказалі на прадпрыемстве. 

 

У прэс-службе «Беларуськалія» ўдакладнілі, што генеральны дырэктар працаваў на камбайне падчас свайго водпуску. Экіпаж Івана Галаватага мае ў сваім заліку тысячу тон збожжа новага ўраджаю. 

Іван Галаваты адзначыў, што апошнія тры гады грунтоўна рыхтаваўся да работы на ўборцы ўраджаю. Спачатку асвоіў трактар, а потым атрымаў правы на кіраванне камбайнам.

«Сёння як паўнацэнны экіпаж працуем у полі. Гэта пачуццё радасці і гонару за родную зямлю, калі бачыш вынік, закладзены шматтысячным калектывам хлебаробаў», — пракаментаваў ён сваю работу.

Каментары2

  • Amatar
    09.07.2024
    Чакаем калі Лу возьме адпачынак і пойдзе кіраваць тралейбусам. (І харчавацца на дыспечарскіх).
  • Сымон
    09.07.2024
    Гэта ўсё толькі агракрынж для ўлюбленых у тэлевізар ябацек. Насамрэч найлепшы шлях спадабацца Лукашэнку - гэта адкатваць афіліяваным з Віцей замежным фірмам за неадпаведна дарагія, незразумелыя альбо ўвогуле фіктыўныя паслугі. Як гэта рабілася ў свой час на набытым Беларускаліем тэрмінале ў Клайпедзе, неўзабаве пасля чаго прыбытак Беларускалія стал сімвалічным. Альбо прадаваць угнаенні незразумелым трэйдэрам з ААЭ па заніжаных коштах.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →