Самая маладая шматдзетная маці Беларусі распавяла, ці плануе нараджаць яшчэ
Марыя Сінцова з гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна вядзе блог у інстаграме, дзе распавядае пра сваё мацярынства. А распавесці сапраўды ёсць што: першы раз яна зацяжарыла ў 15 гадоў, а цяпер, у 20, мае ўжо трох дзяцей.
Падпісчыцы часта пытаюцца ў блогеркі, ці плануе яна яшчэ нараджаць.
— Не. Сцёпа наш апошні малыш. Але ў мяне ёсць жаданне дапамагчы дзяўчатам, якім складана зацяжарыць. Пасля завяршэння груднога кармлення я пайду донарам яйцаклетак. Я не разглядаю варыянт сурагатнага мацярынства, таму што нараджаць я больш не хачу. Усе сурмамы — малайцы, але я, мабыць, не змагла б проста аддаць дзіця. Таму цяпер я вывучаю інфармацыю, разглядаю клінікі, што і як дзе адбываецца. Адразу кажу, што гэта будзе разавая акцыя.
Цяпер Марыя разам з мужам і дзецьмі жыве ў Гомелі. Пасля таго, як на гісторыю дзяўчыны звярнулі ўвагу журналісты, яна сутыкнулася з хэйтам. Шмат хто пісаў ёй абразлівыя каментарыі. Але маладая маці рэагуе на іх даволі спакойна.
Дзяўчына жартуе, што ў свае 11 гадоў прасіла ў мамы сястрычку, але тая нарадзіла брата: «Таму ў 15 я нарадзіла сабе дачку». Іранізуе яна і з таго, што быццам бы плача, калі разумее, што не атрымаецца нараджаць да пенсіі.
Марыя растлумачыла, што, нягледзячы на дэкрэтны адпачынак, яна ўвесь час працуе. Яна менеджарка блогераў, дапамагае ім прадаваць рэкламу ў сваіх блогах.
Каментары