Эканоміка55

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?

У чым сэнс санкцый, якія запрацуюць 2 жніўня, расказвае Most.

Беларускія прадпрымальнікі, у якіх ёсць транспартны бізнэс у Польшчы, тэрмінова шукаюць пакупнікоў на долі ў сваіх кампаніях.

Такім чынам перавозчыкі спрабуюць захаваць бізнэс пасля 2 жніўня, калі запрацуюць новыя санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі і Расіі.

Новы пакет тычыцца ў тым ліку транспартнай галіны. З 2 жніўня кампаніі, створаныя на тэрыторыі ЕС пасля 8 красавіка 2022 года, не змогуць рабіць перавозкі па тэрыторыі Еўрасаюза, калі 25% і больш акцый (доляў) у іх належыць беларускай або расійскай фізічнай асобе, юрыдычнай асобе або органу.

Гэтая мера не распаўсюджваецца на тых, хто мае другое грамадзянства адной з краін ЕС альбо дазвол на жыхарства (пастаянны або часовы) у ЕС.

Чаму многія бізнэсы могуць пацярпець

Многія беларускія транспартныя арганізацыі ў Польшчы зарэгістраваныя пасля 8 красавіка 2022 года. Рэч у тым, што беларускі транспартны бізнэс стаў актыўна «драбніцца» пасля ўвядзення папярэдніх санкцый — калі ЕС забараніў беларускім і расійскім перавозчыкам рабіць рэйсы па сваёй тэрыторыі, а Беларусь увяла сіметрычныя захады ў дачыненні да еўрапейскіх кампаній.

Каб абысці гэтыя абмежаванні, беларускія бізнэсмены сталі рэгістраваць юрыдычныя асобы ў ЕС і перадаваць ім на баланс частку рухомага складу.

У выніку перавозкі паміж Беларуссю і ЕС робяцца метадам перагрузкі/перачэпкі. Фура на беларускіх або расійскіх нумарах едзе да транспартна-лагістычнага цэнтра на мяжы, а адтуль груз забірае цягач на польскіх нумарах і выконвае рэйс па тэрыторыі ЕС. Фармальна рэйсы робяцца рознымі арганізацыямі, але фактычна груз транспартуе адзін і той жа бізнэс, толькі ў два этапы.

Паколькі раней праца па такой схеме не патрабавала ад уладальнікаў бізнэсаў пераезду ў ЕС, многія прадпрымальнікі не імкнуліся атрымліваць ДНЖ. Для вырашэння бягучых кіраўнічых задач ім дастаткова было візы.

Цяпер ЕС закрывае шчыліну, па якой такія кампаніі працавалі ўвесь гэты час.

Крыніца Most у транспартнай галіне гаворыць, што мера можа закрануць сотні арганізацый па ўсёй Польшчы. Сама яна працуе ў Бяла-Падлясцы.

«Толькі ў нас на віртуальным офісе тры такія фірмы, усяго ў горадзе можа быць і 33».

Што робяць бізнэсмены

У галіне кажуць, што многія бізнэсмены, якія раздрабілі ў апошнія гады беларускі бізнэс, цяпер шукаюць людзей з пашпартам грамадзяніна ЕС, якім можна прадаць долі ў польскіх кампаніях. Партнёраў павінна быць некалькі, каб у аднаго не аказалася больш за 75% — інакш вялікая рызыка страціць кіраванасць бізнэсу.

«Людзі будуць рызыкаваць, будуць спрабаваць захаваць бізнэс, — сцвярджае іншая крыніца ў галіне. — Мала хто хоча прадаць прадпрыемства, каб сапраўды пайсці з гэтага бізнэсу».

Паводле звестак крыніцы, прадпрымальнікі будуць масава падавацца на ДНЖ у Польшчы. Аднак атрымаць дакумент менш чым за месяц немагчыма, таму схема з продажам можа выкарыстоўвацца для таго, каб прадпрыемства не прыпыняла дзейнасць у перыяд разгляду дакументаў.

У тэорыі дамоўленасці з патэнцыйнымі пакупнікамі могуць прадугледжваць магчымасць зваротнага выкупу акцый з прэміяй для партнёраў, пасля таго як цяперашнія ўладальнікі кампаній атрымаюць ДНЖ у Польшчы. Аднак такі крок таксама можа быць рызыкоўным: думаецца, што ў кантрольных органаў могуць узнікнуць пытанні адносна таго, ці не з'яўляецца здзелка ўяўнай.

Легалізавацца, каб захаваць бізнэс

Крыніца ў галіне не думае, што атрыманне ДНЖ у Польшчы стане праблемай для прадпрымальнікаў, якія вядуць тут бізнэс. Яна мяркуе, што сэнс новай меры не ў тым, каб адсекчы ім магчымасць працаваць у Еўропе, а ў тым, каб да бізнэсменаў «прасцей было дацягнуцца бюракратыі», калі іх кампаніі выкрыюць у абыходзе санкцый.

Беларус сцвярджае, што ёсць нюансы ў працы праваахоўнай сістэмы з іншаземцамі, у якіх ёсць ДНЖ і якія знаходзяцца ў краіне па візе.

Каментары5

  • Димка
    04.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жэка
    05.07.2024
    Acab, пад марачкай "барацьбы з рэжымам піс".
  • Индеец
    05.07.2024
    НН. Ну, вот зачЭм эта желтуха?Ну, какой продают?Ищут зиг-председателей. Чтобы колхозники продали своих же рабов, которые пашут на них в 2-3 раза дешевле, чем в соседней стране, смешно.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →