У Дзяржынску паставілі скульптуру «Меч Неўскага, шчыт Дзяржынскага». Яе перападарыў Лукашэнка
Сёння ў Дзяржынску паставілі скульптурную кампазіцыю «Меч Неўскага, шчыт Дзяржынскага», якая прэзентуецца як «падарунак гораду і гараджанам ад Аляксандра Лукашэнкі». Яе вырабіў фаніпальскі майстар Уладзімір Канонік, паведамляе мясцовая раёнка.
Лукашэнку гэтую працу падарылі падчас адкрыцця ім фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Алімп» у Дзяржынску, а ён загадаў пакінуць падарунак у горадзе, сказаўшы, што, маўляў, «цяпер у Дзяржынску будуць ведаць, што я іх абараняю».
Чыноўнікі, як сцвярджаецца, пры выбары месца для скульптуры перабралі з дзясятак варыянтаў і спыніліся на невялікім скверы па вул. 1-й Ленінскай побач з Дзяржынскім райвыканкамам.
Паставілі скульптуру раніцай 29 чэрвеня, а побач з ёй размясцілі дошку, на якой выбілі «несмяротную» цытату з Лукашэнкі. Раёнка рэпартаж з месца падзеі суправаджае адпаведным пафасам.
Каментары