Грамадства12

Лукашэнка адкрыў спарткомплекс з партрэтам Ціханоўскай?

21 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка паехаў у Дзяржынск урачыста адкрываць фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Алімп». Там ён сфатаграфаваўся з футбалістамі-ветэранамі на фоне мурала з выявай спартсменаў. Адна з гераінь графіці падобная да Ціханоўскай, звярнула ўвагу «Люстэрка».

Аляксандр Лукашэнка і футбалісты-ветэраны. 21 чэрвеня 2024 года, Дзяржынск. Фота: «Пул першага»

Аўтар графіці ў новым спарткомплексе адлюстраваў валейбаліста, футбаліста, лёгкаатлета, тэнісістку і баксёрку. У вобразе апошняй некаторыя карыстальнікі і ўбачылі падабенства з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай.

У ДЮСШ, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як жыхарка райцэнтра, запэўнілі, што на мурале «няма ніякай Ціханоўскай».

Святлана Ціханоўская і выява баксёркі на мурале ў ФОКе Дзяржынска. Калаж з фота

Комплекс «Алімп» у Дзяржынску пачалі будаваць у красавіку 2022 года. На работы і абсталяванне выдзелілі 24,3 млн рублёў.

Каментары12

  • умка шоснаццаты
    21.06.2024
    ну дык эта ж яго дзевачка. як ён казаў? плакала ў яго на плячэ.. 15000$ на заводзе украўшы узяўшы ёй на дарогу даў. на кофе з булачкай у прыдарожным кафэ
  • NDA-элект
    21.06.2024
    Ух, як штраф 30,000 еўра некаторым на кожным завуголлі мроіцца. Канечне, і на далярах з еўрамі таксама Ціханоўская намаляваная!
  • Бак серка
    21.06.2024
    Бексерка вельмі схожа на Ціханоўскую, асабліва схожы кулак.

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II11

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду3

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →