Пра сустрэчу ў Вільні Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам паведаміла яе прэс-служба.
Паведамляецца, што падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі.
Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра нявыдачу беларускіх грамадзян па запытах рэжыму.
Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка выказала спадзяванне на працяг шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Арменія не возьме ўдзелу ў наступным пасяджэнні АДКБ
«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»
«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза
Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка
Каментары