У Польшчы знікла беларуска, асуджаная за шпіянаж на карысць Расіі
Трое дыверсантаў, якія дзейнічалі ў інтарэсах расейскіх службаў, пазбягаюць адбывання пакарання, піша Rzeczpospolita. Яны зніклі.
У снежні 2023 года ў Польшчы быў вынесены прысуд 14 іншаземцам за ўдзел у падрыхтоўцы дыверсій і шпіянажы на карысць Расіі.
Усяго абвінавачаных было 16 — 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец. Але двое не прызналі сябе вінаватымі — суд над імі працягваецца. Большасць чальцоў шпіёнскай сеткі былі завербаваныя ва Украіне — яны прыбылі ў Польшчу як уцекачы.
Сярод 16 абвінавачаных было трое беларусаў — 18-гадовая Марыя Мядзведзева, яе хлопец — 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і 41-гадовы Мікалай Маскаленка.
Марыя атрымала 1 год і 1 месяц турмы. Суд над Пасміцюхам працягваецца.
Як піша Rzeczpospolita, пасля абвяшчэння прысуду і вызвалення з-пад варты Марыя знікла. Яна падала заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але не прыйшла ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць рашэнне. Суд паставіў затрымаць яе і адправіць у турму. Але яна знікла.
У сакавіку мінулага года польскія ўлады заявілі аб выяўленні расійскай шпіёнскай сеткі.
Польскія спецслужбы затрымалі іншаземцаў у сувязі з выяўленнем схаваных камер на важных маршрутах і чыгуначных вузлах, якія фіксавалі рух на шляхах і перадавалі выявы ў сетку.
Гаворка ішла найперш пра ўчасткі чыгуначных шляхоў у Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта ў Ясёнцы непадалёк ад Жэшува. Гэты аэрапорт — галоўны транзітны пункт для паставак заходняй зброі і боепрыпасаў для Украіны. Камеры таксама былі ўсталяваныя ў іншых частках Польшчы.
Больш падрабязна пра справу чытайце тут.
Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі
Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі
Прарасійскіх беларусаў, затрыманых у Польшчы, падазраюць у намеры падрываць цягнікі
Каментары