Грамадства99

Літва пабудуе ўмацаванні на мяжы з Беларуссю

«Гэта цалкам акупаваная тэрыторыя», — кажа пра Беларусь міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас.

Лаўрынас Кашчунас. Фота: reform.news

Міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас заявіў, што на мяжы з Беларуссю будуць пабудаваныя абарончыя ўмацаванні.

«Мы ствараем балтыйскую лінію абароны сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. Яна будзе інтэграваная з умацаваннямі, якія створыць Польшча ў рамках сваёй новай ініцыятывы. Акрамя таго, мы многае зробім на мяжы ў рамках уласных літоўскіх нацыянальных рашэнняў. Перш за ўсё гэта тычыцца ўзвядзення ўчасткаў загарод, якія перашкаджаюць мабільнасці. Некалькі пунктаў на мяжы з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю будуць грунтоўна абсталяваныя паркамі контрмабільнасці. Мы таксама плануем многія іншыя ўдасканаленні ў гэтым годзе.

Праз месяц мы абвесцім больш канкрэтна, што будзе зроблена ў рамках літоўскага абароннага плана», — сказаў Кашчунас журналісту Reform.news.

Літоўскі міністр абароны таксама адмоўна адказаў на пытанне журналіста Reform.news адносна таго, ці ўспрымае Літва Беларусь і рэжым Аляксандра Лукашэнкі як самастойныя суб'екты.

«Абсалютна не. Гэта цалкам акупаваная тэрыторыя», — сказаў Лаўрынас Кашчунас.

Міністр абароны Літвы бярэ ўдзел у сустрэчы міністраў абароны краін NATO, якая пачалася 13 чэрвеня ў штаб-кватэры альянсу і працягнецца два дні. Са слоў генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга, міністры будуць абмяркоўваць тры асноўныя пытанні: забеспячэнне стабільнай, бесперапыннай у прадказальных аб'ёмах дапамогі Украіне ў адбіцці расійскай агрэсіі, узмацненне абароннага патэнцыялу краін NATO, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва з партнёрамі, якія не ўваходзяць у NATO.

Чакаецца, што на сустрэчы будуць падрыхтаваныя рашэнні, якія будуць зацверджаны на саміце ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня.

Каментары9

  • Сакавік
    13.06.2024
    Суседзі ў хуткія змены ў нас не вераць!
  • *
    13.06.2024
    Сакавік, яны яшчэ доўга верылі. Але як можна спадзявацца на тое, чаго ня можа быць у прынцыпе. Таму абнесьці гэтую зону калючым дротам і ровам з кіслатой
  • Ниуя
    13.06.2024
    Окопы выроем, но торговать не перестанем. Ха ха ха

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»10

Сякеры ад МТЗ, якія загадаў палепшыць Лукашэнка, паступілі ў продаж. Вось колькі яны каштуюць10

Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца5

Затрыманы беларус, падазраваны ў спробе падпалу ў Гданьску па замове замежнай выведкі

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой5

У Беларусі заблакавалі Livejournal

Прыпыніла працу найбуйнейшая на Берасцейшчыне школа замежных моў, яе офіс апячаталі1

Дзім Дзімыч уступіў у «Белую Русь»1

«Ён заляцеў проста ў яе акно». Гісторыя 14-гадовай Марыі з Кіева, якую забіў расійскі дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку

Галоўнае
Усе навіны →