Грамадства99

«Прыйшоў пешшу з Беларусі». Палякі расказалі сваё бачанне гісторыі з беларусам, праз якога закрывалі памежны пункт

Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў Дзмітрыя Смактуновіча няма праблем з беларускім заканадаўствам. А палякі — што ён «прыйшоў пешшу з тэрыторыі Беларусі».

 Дзмітрый Смактуновіч з памежнікамі

ДПК выпусціў паведамленне, што ў Дзмітрыя Смактуновіча «адсутнічаюць праблемы з беларускім заканадаўствам, і, такім чынам, ён бесперашкодна можа вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Раней гэты грамадзянін неаднаразова перасякаў беларускую мяжу. 

Там дадалі, што «цяпер беларускі бок аказвае грамадзяніну неабходную дапамогу, бо польскія прадстаўнікі ўлады выправадзілі мужчыну без сродкаў да існавання». 

За каментарамі наконт сітуацыі са Смактуновічам да прэс-сакратара Надбужанскага аддзела памежнай службы Польшчы Дарыюша Сеніцкага звярнулася «Люстэрка». 

Той зазначыў, што ў 11:30 рух у пункце пропуску быў адноўлены пасля «невялікага перапынку». 

— Перапынак быў выкліканы тым, што грамадзянін Беларусі, які хацеў перасекчы мяжу пешшу, быў адпраўлены назад, бо ў пераходзе «Тарэспаль» дазволена перасякаць мяжу толькі на аўтамабілях, там не прапускаюць пешаходаў, — сказаў Сеніцкі. — Гэты чалавек прыйшоў пешшу з тэрыторыі Беларусі, яго развярнулі яшчэ на мосце праз Буг, перад уваходам на тэрыторыю памежнага пераходу. Ён нават не паспеў дайсці да тэрміналаў і быў затрыманы на лініі дзяржаўнай мяжы. Ужо знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ён выйшаў за агароджу маста і спрабаваў саскочыць у раку. Пасля перамоваў з беларускімі службамі мужчына вярнуўся на дарогу і пайшоў на тэрыторыю Беларусі. 

— Але паводле інфармацыі жонкі гэтага беларуса, ён быў дэпартаваны з Польшчы, адмовіўся вяртацца ў Беларусь і застаўся ў нейтральнай зоне, — удакладніла «Люстэрка».

— Не, гэты чалавек спрабаваў перайсці мяжу пешшу, ён прыбыў з тэрыторыі Беларусі. Але быў затрыманы памежнікамі яшчэ на ўваходзе ў пункт пропуску «Тарэспаль» і адпраўлены назад.

Паводле інфармацыі выдання MOST, беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе. Мужчына ночыў на мосце на мяжы. 

Як сцвярджала яго жонка Наталля, мужчыну нельга ў Беларусь праз палітычны складнік: паводле яе слоў, Зміцер актыўна каментаваў падзеі 2020 года ў сацсетках. Да яго маці прыходзілі людзі, якія цікавіліся мужчынам. А потым з ім звязаліся знаёмыя «з органаў» і рэкамендавалі па магчымасці не прыязджаць у Беларусь, таму што на яго ёсць нейкія матэрыялы. 

Таксама яна распавяла, што ў красавіку 2023 года Дзмітрыя затрымлівалі за перавозку мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку. 

Спрабуючы выціснуць беларуса на тэрыторыю РБ, польскія памежнікі спынілі рух на памежным пункце ў Тарэспалі ў абодва бакі. Калі мужчына перайшоў на беларускі бок, рух аднавіўся. 

Каментары9

  • барадзед
    12.06.2024
    ну дык яго дэпартавалі на машыне, а назад ён не можа прайсці пешшу - усё лагічна, хоць і па-свінскі

  • Acab
    12.06.2024
    -Мы да яго прэтэнзыі ня маем, наадварот, дамо яму сочыва і печыва, аформім безадсоткавую бестэрміновую пазыку неакрэсьленае велічыні, суправадзім дзьвюма цыбатымі экскурсаводакамі зь пятага курсу гістфаку, а калі спадару Марнатраўнасыновічу спадабаецца на радзіме, можам абраць каралём. Неаднаразова так рабілі! - гаворыцца ў справаздачы камітэту
    -Не, гэта ануннак зь Нібіры - шчыра зьдзівіўся афіцэр - хацеў зжэрці з паўтузіна карацупаў, але мы на паўгадзінкі прыпынілі рух Зямлі, как ён памыліўся курсам і палецеў да сябе на дванаццатую плянэту!
    Карэспандэнтка загрымела пальцамі друкаваць справаздачу, а Акабчык маленькі заклікае давяраць адно і выключна афіцыйным крыніцам інфармацыі
  • Фу
    12.06.2024
    Абое рабое, што польскія службы, што беларускія, гатовыя выканаць любы загад зверху. 

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →