Грамадства55

Беларуса, якога дэпартуюць з Польшчы, раней судзілі за перавозку нелегальных мігрантаў

Падставай для затрымання беларуса магло стаць тое, што мужчына перавозіў мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку, піша MOST.

Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе: яго ДНЖ у Літве анулявалі. Цяпер мужчына знаходзіцца на нейтральнай зоне і баіцца апынуцца ў Беларусі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. 

Жонка Наталля распавяла, што Дзмітрыя затрымлівалі за перавозіў мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку, у красавіку 2023 года. Тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы яго дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі. Яго судзімасць пагашаная. 

Як сцвярджае Наталля, мужчыну нельга ў Беларусь праз палітычны складнік: паводле яе слоў, Зміцер актыўна каментаваў падзеі 2020 года ў сацсетках. Да яго маці прыходзілі людзі, якія цікавіліся мужчынам. А потым з ім звязаліся знаёмыя «з органаў» і рэкамендавалі па магчымасці не прыязджаць у Беларусь, таму што на яго ёсць нейкія матэрыялы. 

Кіроўцы аўтобусаў сказалі Зміцеру, што на беларускім баку яго ўжо чакаюць супрацоўнікі КДБ. 

Цяпер мужчына знаходзіцца на нейтральнай тэрыторыі.

Польскія памежнікі спынілі рух на памежным пункце ў Тарэспалі ў абодва бакі.

Паводле інфармацыі MOST, да Дзмітрыя падыходзілі беларускія памежнікі і прапаноўвалі «без кабінетаў» правесці на беларускі бок і нават дапамагчы дабрацца дадому. Але мужчына чакае адваката ў нейтральнай зоне. 

З беларускага боку мяжы працуе дзяржаўнае тэлебачанне.

Каментары5

  • ВВП
    12.06.2024
    Ну вот и разобрались почему его поперли из Польши. Ни чуть он не пушистый.
  • Ябацьку
    12.06.2024
    Знаем этого перца, ты сам зараз напісаў каментар на экстрэмісцкім рэсурсе. У турму цябе.
  • Антимент
    12.06.2024
    Знаем этого перца, а знаешь ли ты, что пользуешься методикой Гебелься, смешивая правду и ложь? То что он мигрантов-нелегалов перевозил, это его фол, но комментарии - это свобода слова, потому что молчать о преступлениях русского колхозника в Беларуси, было нельзя. Что это я, ты всё знаешь, и мечтаешь в тайне от работодателя, что бы твои дети жили в Европе

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →