Грамадства44

Міліцыя назвала пакаранне бацькам, калі пабачаць іх дзяцей на вуліцы пасля 23:00

З надыходам канікул і павелічэннем светлавога дня дзеці сталі шмат часу праводзіць на вуліцы. У міліцыі нагадалі, да якога часу непаўналетнія могуць знаходзіцца адны па-за домам.

Бацькі не павінны дапускаць бескантрольнага і бессэнсоўнага баўлення часу дзяцей на вуліцы, каб гэта не прывяло да ўчынення правапарушэнняў, адзначыла ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Брэста Юлія Новік. 

Яна дадала, што дзеці самі могуць стаць ахвярамі злачынстваў. 

Калі бацькі не суправаджаюць дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў або не забяспечваюць суправаджэнне непаўналетніх у перыяд з 23:00 да 06:00 па-за домам, то могуць атрымаць штраф да дзвюх базавых велічынь (Br80). 

У выпадку, калі дзіця ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, яго бацькам могуць выпісаць штраф у памеры да 10 базавых (Br400). 

Акрамя таго, за пакіданне ў небяспецы непаўналетніх увогуле прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Каментары4

  • Заўтра такое будзе дарослым
    09.06.2024
    Сёння дзяцей, а заўтра будуць заганяць дарослых.
    Краіна пад акупацыей.
  • плюсы тоже есть
    09.06.2024
     в этом вопросе белорусских "слабовиков" нельзя не поддержать.... Но наказание слабовато, может только начало...
  • Acab
    10.06.2024
    Заўтра такое будзе дарослым, дарослых ў бсср заганялі ў жніўні 20-га, а ў "цывілізаваным сьвеце" разам зь "нямыткай" і "сярэдзінкай" з 19-га да 21-га, лічы да пачатку 22-га
    Вам памяць адымае, ці што?

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →