Грамадства44

Генконсульства Беларусі ў Растове-на-Доне будзе адказваць за акупаваныя тэрыторыі Украіны

Беларусь адкрые там генконсульства да 1 ліпеня.

Васіль Голубеў і Дзмітры Круты. Фота: donland.ru

У консульскую акругу Генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне ўвойдуць Валгаградская і Растоўская вобласці РФ, а таксама акупаваныя тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай абласцей Украіны, Крым і ўкраінскі горад Севастопаль.

Пра гэта было заяўлена сёння на сустрэчы губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева з паслом Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым на ПМЭФ-2024, паведамляе прэс-служба ўрада расійскага рэгіёну, піша Reform.news.

«Васіль Голубеў праінфармаваў Дзмітрыя Крутога аб тым, што ўжо вызначана памяшканне для Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Растове-на-Доне. Консульская акруга будзе ўключаць тэрыторыі ДНР, ЛНР, Рэспублікі Крым, Валгаградскай, Запарожскай, Растоўскай, Херсонскай абласцей і Севастопаля», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што Беларусь адкрые генконсульства ў Растове-на-Доне да 1 ліпеня 2024 года. Яно будзе адкрыта на базе існуючага ў горадзе аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі. Такім чынам рэжым Лукашэнкі ідзе на новае абвастрэнне адносін з Украінай, афіцыйна прызнаючы ўключэнне ў РФ акупаваных украінскіх тэрыторый.

Каментары4

  • Замараў Лукашэнка нашу краіну па самыя вушы
    07.06.2024
    А ціпер і лнры/днры далжны аткрыць сваі пасольства ў лукашэнкаўскай Белоруссіі.
  • Вася
    07.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    08.06.2024
    Вася, адрэагуе. Аматар піяру Буданаў выкажа чарговы камплімент Лукашэнку

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая14

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ6

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа28

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?9

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета32

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →