Грамадства1313

Лукашэнка расказаў сваю версію, за што перасаджаў журналістаў у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка выступіў у Магілёве на так званым Форуме медыйнай супольнасці Беларусі. Там ён заклікаў узмацняць «прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную працу».

«Трэба ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную работу. Хачу, каб маладыя журналісты гэта засвоілі, — сказаў Лукашэнка. — Не трэба саромецца гэтых слоў і паняццяў. Ці на Захадзе іх няма? Ёсць. Проста назвалі іншым словам — піяр, гэта значыць работа з грамадскай думкай. Сутнасць адна», — лічыць Лукашэнка.

Ён мяркуе, што словы пра дэмакратычныя каштоўнасці — гэта балбатня.

«Нас не трэба карміць рознага роду балбатнёй аб нібыта незалежных СМІ, дэмакратычных каштоўнасцях. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываючы медыя і пераследуючы кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўлад», — дзеліцца сваёй карцінаю свету Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, такое адбываецца «ад ЗША і Еўразвяза да Малдовы, Прыбалтыкі, Украіны і Грузіі». 

Лукашэнка зазначыў, што некаторыя з прысутных могуць сказаць, што такое ж было ў Беларусі ў 2020 годзе. 

«Было, — адказаў сам сабе Лукашэнка. — Але мы не хапалі іх за меркаванне і не саджалі іх там турму <…> Мы іх спрабавалі пакараць — праўда, не пакаралі — за здраду. Вы ж каля гэтай кармушкі рохкалі, вам было добра — палацы, аўтамабілі і іншае (не хачу пры дзеўчынах казаць) — усё ў вас было. Прозвішчы ведаеце. Вам было добра, потым ветрык дзьмухнуў з іншага боку, і вы не проста пачалі выказвацца (бывае, меркаванне мяняе чалавек, што тут такога), але вы пачалі ламаць і крышыць краіну. А вы былі ўпэўненыя, што ўсе гэтага хочуць? Вось мы змагаліся супраць гэтага. У тым ліку і спаганялі з журналістаў. За парушэнне закона», — сказаў Лукашэнка.

Паводле БАЖ, цяпер у зняволенні знаходзяцца 35 журналістаў. Усе яны прызнаныя палітзняволеннымі. Амаль усе рэдакцыі незалежных СМІ вымушаны былі з'ехаць з краіны. СМІ, якія засталіся ў Беларусі, вымушаны альбо падтрымліваць палітыку Лукашэнкі, альбо цалкам выключыць тэму палітыкі са сваіх публікацый. 

У Індэксе свабоды прэсы, апублікаваным у 2024-м «Рэпарцёрамі без межаў», Беларусь за год апусцілася на 10 пазіцый і знаходзіцца цяпер на 167‑м месцы са 180. Яна аказалася сярод 36 краін, стан свабоды прэсы ў якіх ацэньваецца як «вельмі дрэнны».

Каментары13

  • Ёсік
    28.05.2024
    Вы ўсё ведаеце, вы іх знаеце і г.д. Балбатня ў цябе, таварыш дырэктар саўгаса. А праўда ў тым, што ты ўжо ўсім апастыліў, за дзёўб сваёй хлусьнёй, па-расейску, калі больш табе даспадобы, за.баў, таму народ і сказаў СЫХОДЗЬ.
  • Das ist Clowns
    28.05.2024
    Для чаго піарыце? Я разумею калі б артыкул быў для размежавання свой-чужы. Чэл. цураўся ўсяго беларускага, хай трыбунал зь ім разьбірацца. Гаага ўчарашні дзень, ён мае вайсковую пасаду, адпусьціў вайсковыя злачынствы, пра цывільныя злачынства я ўжо маўчу
  • Казімір
    28.05.2024
    Вы ж каля гэтай кармушкі рохкалі, вам было добра — палацы, аўтамабілі і іншае (не хачу пры дзеўчынах казаць) — усё ў вас было. Прозвішчы ведаеце.

    Гэта лукашэнка ўжо трэнуецца, што ён менавіта будзе ўсклікаць з лавы падсудных? Ну калі ягоныя халуі-прапагандысты адзінагалосна пачнуць сведчыць супраць былога гаспадара, каб адмыцца?

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →