Стала вядома, хто прадставіць Мінск на пахаванні прэзідэнта Раісі
Афіцыйную Беларусь на пахаванні прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі прадставіць міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
Ён ужо прыбыў у Тэгеран, дзе сустрэўся з іранскімі афіцыйнымі асобамі.
Нагадаем, што верталёт з прэзідэнтам Раісі, кіраўніком МЗС Ірана Хасейнам Амірам Абдалахіянам і асобамі, якія іх суправаджалі, разбіўся ў нядзелю, калі яны вярталіся з правінцыі Усходні Азербайджан.
Мяркуецца, што верталёт ва ўмовах кепскай бачнасці ўрэзаўся ў гару. Яго знайшлі толькі пад раніцу наступнага дня.
Каментары