Вайна2121

Украінскія тэрміналы Starlink «раптоўна выйшлі з ладу», калі Расія зноў уварвалася ў Харкаўшчыну 

Газета The Washington Post даведалася, што сістэма спадарожнікавага хуткаснага інтэрнэту Starlink ад Ілана Маска, якой актыўна карыстаюцца ўкраінскія войскі, зноў перастала працаваць менавіта ў момант паўторнага ўварвання Расіі на поўнач Харкаўшчыны. Гэта «цалкам асляпіла ўкраінцаў» і істотна дапамагло расейцам.

Актуальная мапа паўторнага расійскага ўварвання на Харкаўшчыну. Крыніца: Deep State Map

10 мая, у дзень пачатку паўторнага расійскага ўварвання ў Харкаўшчыну, 125-ая брыгада тэрабароны Украіны, якая кожны дзень сачыла з дапамогай беспілотнікаў за нарошчваннем расійскіх сіл на тым кірунку, засталася без відэаканалаў інфармацыі, і ўкраінскія войскі былі заспеты знянацку.

The Washington Post сцвярджае, што гэта стала вынікам раптоўнага адключэння ўкраінскіх тэрміналаў Starlink у раёне расійскага ўварвання. Гэтую інфармацыю газеце пацвердзілі ўкраінскія вайскоўцы, у тым ліку са 125-ай брыгады тэрабароны. 

«У нейкі момант мы засталіся цалкам сляпыя. Гэта была самая вялікая праблема, мы не бачылі, як рухаліся расійскія войскі, мы кантактавалі толькі па радыё або па тэлефонах, дзе яны ўсё яшчэ працавалі», — расказаў газеце камандзір падраздзялення дронаў разведкі з пазыўным «Артыст».

Прычына падобнага адключэння Starlink дакладна невядомая, ёсць меркаванні, што гэта магла быць паспяховая электронная атака з боку Расіі. Аднак усё гэта ў сукупнасці з недастаткова добрай умацаванасцю ўкраінскай лініі абароны ў зоне расійскага прарыву забяспечыла захоп Расіяй 138 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі ўсяго за тыдзень, адзначае The Washington Post.

Газета таксама згадвае выпадкі, калі ўкраінскія тэрміналы Starlink ужо адключаліся падобным чынам яшчэ ў 2022-23 гадах. Тады сувязь знікала менавіта ў моманты спробы ўкраінскай атакі на акупаваны Расіяй Крым (2022) і падчас вялікага ўкраінскага контрнаступу на ўсходзе краіны (2023).

Як паведамлялі некаторыя сусветныя СМІ, за тымі адключэннямі мог стаяць асабіста стваральнік сістэмы Starlink і кіраўнік кампаніі SpaceX мільярдэр Ілан Маск (сам ён гэтую інфармацыю абвяргаў), які на працягу вайны рэгулярна рабіў рэзанансныя заявы пра сімпатыі да Трампа, павагу да Пуціна, бессэнсоўнасць НАТА і неабходнасць пакінуць за Расіяй акупаваныя ёй украінскія тэрыторыі. 

«Дэакупацыя — гэта не абарона». Маск адключаў Starlink не толькі над Крымам, але і падчас контрнаступу Украіны на ўсходзе

Акрамя таго, сістэмамі Starlink, па інфармацыі ўкраінскай выведкі, актыўна карысталіся і расійскія войскі. Закупляла гэтыя сістэмы Расія ў арабскіх краін. Ілан Маск у адказ заяўляў, што гэта таксама няпраўда.

Каментары21

  • Маска на гіляку
    17.05.2024
    Гэтага Маска трэба арыштаваць.
    За ім стаіць Байдэн.
  • Ноўнэйм
    17.05.2024
    Ты можаш быць разумны і багаты, але заставацца свалатой
  • Все кругом должны
    17.05.2024
    Один интернет отключил, другие самолёты ржавые не отдают, третьи снаряды не дают, четвертые танки спрятали, денег во время не дали, пятые шл.х и наркоту не завезли, еще и к переговорам склоняют. когда вы поймёте что над Украиной прикалывается весь мир.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны20

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка13

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

Storm Shadow сёння маглі ўдарыць па гістарычнай сядзібе на Куршчыне, дзе размяшчаўся расійскі камандны пункт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны20

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →