Пералік відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі, вынеслі на грамадскае абмеркаванне.
Абмеркаванне працягнецца з 15 па 25 мая.
У будаўніцтве прапануюць дазволіць для ІП розныя віды дзейнасці — электрамантажныя працы, санітарна-тэхнічныя, сталярныя і іншыя.
У сферы сельскай гаспадаркі, напрыклад, ёсць вырошчванне збожжа, гародніны і лесанарыхтоўка. У апрацоўчай прамысловасці сярод іншага — выпуск хлебабулачных вырабаў, рамонт абсталявання, вытворчасць адзення, галаўных убораў і мэблі.
У сферы водазабеспячэння фізасобы як ІП змогуць займацца толькі зборам і апрацоўкам сцёкавых вод.
Іпэшнікам таксама збіраюцца дазволіць раздробны гандаль, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, паслугі па грамадскім харчаванні, дзейнасць у галіне перавозак, здачу нерухомасці, рамонт камп'ютараў, рэкламную дзейнасць і іншае (тут прыведзены не ўсе пазіцыі).
На грамадскае абмеркаванне таксама вынеслі пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці. У спісе 81 пазіцыя. Гэта, напрыклад, рэпетытарства, дызайн, распрацоўка сайтаў і іншае.
Прыводзіцца таксама пералік відаў рамеснай дзейнасці. У ім ёсць выраб і рамонт розных вырабаў, выраб пражы, кавальская справа, мастацкая апрацоўка і роспіс. Са спісу выключылі шэраг работ, якія будуць лічыцца самастойнай прафесійнай дзейнасцю.
Цалкам спісы можна паглядзець тут.
Зацвердзіць пералікі плануюць да 1 ліпеня. Па відах дзейнасці, якіх не будзе ў пераліку, перастануць рэгістраваць ІП з 1 кастрычніка.
Каментары
Не больше одной пары в месяц. При увеличении объёмов до двух и более пар считается сверхдоходами и требует реорганизацию в ОАО с золотой акцией государства. И обязательное требование в штатном расписании -наличие должности идеолога для КГБ ка.